Дзе будзеш вучыцца, першакласнік?

Падзеі

Аб правілах прыёму ў першыя класы, гімназію №1 горада Дзятлава, ліцэі, кадэцкія вучылішчы.

У мэтах стварэння аднолькавых умоваў для атрымання агульнай сярэдняй адукацыі згодна з Указам Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №30 ад 25 студзеня 2018 года зменены парадак прыёму ў гімназіі, гімназіі-інтэрнаты, гімназіі-каледжы мастацтваў.

Прыём у гэтыя навучальныя ўстановы, для атрымання базавай адукацыі ажыццяўляецца без здачы ўступных іспытаў.

З 2018 года незалежна ад віду ўстановы агульнай сярэдняй адукацыі зацверджаны адзіныя тэрміны прыёму дакументаў для залічэння дзяцей у першы клас з 12 чэрвеня па 28 жніўня 2018 года.

Ва ўсіх установах агульнай сярэдняй адукацыі будзе ажыццяўляцца прыём дакументаў з панядзелка па пятніцу ў першай палове дня (з 8.00 да 13.00), так і ў другой палове дня (з 15.00 да 20.00), а таксама ў суботу адказнымі педагагічнымі работнікамі ўстановаў агульнай сярэдняй адукацыі.

Будзе забяспечаны першачарговы прыём дакументаў у першыя класы ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія жывуць у мікрараёне ўстановы адукацыі. У адпаведнасці з рашэннем Дзятлаўскага раённага выканаўчага камітэта ад 23 сакавіка 2018 года №124 за кожнай гарадской установай агульнай сярэдняй адукацыі замацаваны вуліцы горада Дзятлава і населеныя пункты Дзятлаўскага раёна.

За гімназіяй №1 замацаваны наступныя вуліцы горада Дзятлава: 70 гадоў БССР, 50 гадоў ЛКСМБ, Біцько, Багдановіча, Дамейкі, Інтэрнацыянальная, Кандрата Крапівы, Казлова, Куляшова, Макарава, Машэрава, Маякоўскага, Мічурына, Кастрычніцкая (да перасячэння з вул. Кірава), Пятрова, Петруся Броўкі, Пішчуліна, Прытыцкага, Русіна, Садовая, завулкі Садовыя, Суворава, Філідовіча, Фрунзэ, Чкалава, Юбілейная, Якуба Коласа, населеныя пункты: вёскі Плябанавічы і Савічы.

За сярэдняй школай №1 замацаваны наступныя вуліцы горада Дзятлава: Першамайская, Дзяржынскага, Горкага, плошча 17 Верасня, Багушэвіча, Булата, Гагарына, Варашылава, Высоцкага, Дварчаніна, Дастаеўскага, завулак Дастаеўскага, Ясеніна, Жолабава, Заслонава, Кабяка, Клары Цэткін, Катоўскага, Чырвонаармейская, Кузьмы Чорнага, Кутузава, Леніна, Матросава, Мележа, завулак першы Мележа, завулак другі Мележа, Міцкевіча, Міхася Лынькова, Моладзевая, Набярэжная, Някрасава, Азёрная, Пятра Глебкі, завулак Пятра Глебкі, Перамогі, Пушкіна, Свярдлова, Слонімская, Будаўнікоў, Таўстога, Фогеля, завулак Фогеля, Францыска Скарыны, Чэхава, Шамякіна, Энергетычная, населеныя пункты: вёскі Хадзяўляны, Апаліна Басіна, Яцвезь, Вянскі, Запашка, Каменка, Нямковічы.

За сярэдняй школай №3 замацаваны наступныя вуліцы горада Дзятлава: 50 гадоў Кастрычніка, Белуша, Вахоніна, завулак Вахоніна, Кірава, Камсамольская, завулак Камсамольскі, Лермантава, Лугавая, завулак Лугавы, Кастрычніцкая (дамы №1-39,51), Навагрудская, Савецкая, Чапаева, Янкі Купалы, завулак Янкі Купалы, населеныя пункты: вёскі Засецце, Змяёўцы, Міклашы, Малдуці, Нарбутавічы.

Прыём вучняў у першыя класы з іншага мікрараёна будзе ажыццяўляцца пры наяўнасці свабодных месцаў ва ўстанове адукацыі згодна з устаноўленым парадкам. Заявы ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія не жывуць у мікрараёне дадзенай установы агульнай сярэдняй адукацыі, прымаюцца кіраўніком у перыяд з 12 чэрвеня па 28 жніўня 2018 года ў час прыёму грамадзян, будуць рэгістравацца ў спецыяльна адведзенай для гэтых мэтаў кнізе рэгістрацыі заяваў (прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) аднаго з бацькоў (законнага прадстаўніка) дзіцяці, які звярнуўся з заявай; прозвішча, імя, імя па бацьку (пры наяўнасці) дзіцяці; чысло, месяц, год нараджэння дзіцяці; дамашні адрас; дата падачы заявы). Прыём на свабодныя вучнёўскія месцы будзе ажыццяўляцца ў парадку чарговасці падачы заяваў.

Таксама будзе забяспечаны першачарговы прыём дакументаў ад бацькоў (законных прадстаўнікоў) дзяцей, якія жывуць у мікрараёне ўстановы адукацыі і пры прыёме дакументаў у V клас гімназіі і на свабодныя месцы ў VI –IX класы гімназіі.

Прыём навучэнцаў на свабодныя вучнёўскія месцы ў X і XI класы гімназій (у тым ліку і гімназіі №1 горада Дзятлава), ліцэі будзе ажыццяўляцца на аснове ўступных іспытаў па двух вучэбных прадметах з ліку прадметаў, якія вызначаюцца планам установы агульнай сярэдняй адукацыі для вывучэння на павышаным узроўні, якія яны жадаюць вывучаць на павышаным узроўні. Выпрабаванні будуць праводзіцца па тэкстах, падрыхтаваных і зацверджаных Галоўным упраўленнем адукацыі Гродзенскага аблвыканкама, у наступныя тэрміны:

— пры арганізацыі прыёму навучэнцаў на свабодныя вучнёўскія месцы ў X і XI класы гімназіі №1 горада Дзятлава з 2 па 10 жніўня.

Інфармацыя аб тэрмінах па кожным вучэбным прадмеце размешчана на сайце гімназіі.

Уступнае выпрабаванне для асобаў, якія не з’явіліся на ўступныя іспыты па вучэбных прадметах на свабодныя вучнёўскія месцы ў гімназіі (у тым ліку гімназію №1 горада Дзятлава) па ўважлівай прычыне (хвароба або іншыя непрадбачаныя абставіны, пацверджаныя дакументальна), па гэтым прадмеце будуць праводзіцца ў рэзервовы дзень – 11 жніўня 2018 года.

Тыя навучэнцы, якія атрымалі агульную базавую адукацыю ў гімназіях, гімназіях-інтэрнатах, гімназіях-каледжах мастацтваў, па іх жаданні працягваюць атрыманне адукацыі на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі без здачы ўступных выпрабаванняў і праверкі здольнасцяў у асобных відах мастацтва і без конкурснага набору, бо яны ў свой час былі залічаны ў V клас гімназіі па конкурсе.

У кожнай установе агульнай сярэдняй адукацыі, у якой ажыццяўляецца навучанне і выхаванне на III ступені агульнай сярэдняй адукацыі, па запытах вучняў і іх законных прадстаўнікоў можа быць арганізавана профільнае навучанне.

Для працягу навучання ў X профільных класах сярэдніх школ уступныя іспыты здаваць не трэба. Залічэнне ў профільныя класы будзе ажыццяўляцца па выніках навучання на II ступені агульнай сярэдняй адукацыі: неабходна мець сярэдні бал пасведчання аб агульнай базавай адукацыі не ніжэй за 6 балаў і адзнакі не ніжэй за 7 балаў па профільных вучэбных прадметах. Для адкрыцця і функцыянавання профільнай групы ў сельскай мясцовасці неабходны заявы не менш як ад трох вучняў, у гарадской мясцовасці – не менш як ад пяці вучняў.

У 2018 годзе ў Гродзенскае абласное кадэцкае вучылішча ажыццяўляецца набор у VIII клас на конкурснай аснове (пры наяўнасці вакантных месцаў – дадатковы набор у IX-X класы з улікам вынікаў: медыцынскага агляду, псіхалагічнага адбору, праверкі ўзроўня фізічнай падрыхтаванасці, уступных выпрабаванняў па матэматыцы, рускай/беларускай мове). Прыём заяваў і дакументаў кандыдатаў ажыццяўляе прыёмная камісія з 1 па 15 чэрвеня 2018 года ўключна, з панядзелка па пятніцу з 9 да 17 гадзін, у суботу з 9 да 13 гадзін. Для асобаў, якія не змаглі з’явіцца для праходжання псіхалагічнага адбору, на праверку ўзроўня фізічнай падрыхтаванасці або ўступнага іспыта для паступлення ў кадэцкае вучылішча па ўважлівай прычыне (хвароба або іншыя непрадбачаныя абставіны, пацверджаныя дакументальна) псіхалагічны адбор, праверка ўзроўню фізічнай падрыхтоўкі, уступныя іспыты па вучэбных прадметах будуць праводзіцца ў межах тэрмінаў, вызначаных раскладам, зацверджаным дырэктарам кадэцкага вучылішча.

Уступныя іспыты ў X класы ліцэяў будуць ажыццяўляцца з 16 па 20 чэрвеня. Прыём навучэнцаў у XI клас ліцэяў і на свабодныя вучнёўскія месцы пройдзе з 2 па 10 жніўня. Пералік уступных іспытаў у ліцэй вызначаецца ўстановай адукацыі па ўзгадненні з аддзелам адукацыі, спорту і турызму райвыканкамаў у залежнасці ад пераліку профільных вучэбных прадметаў, якія будуць вывучацца ў ліцэі на павышаным узроўні. Для асобаў, якія не з’явіліся на ўступныя іспыты па вучэбных прадметах у ліцэй па ўважлівай прычыне (хвароба або іншыя непрадбачаныя абставіны, пацверджаныя дакументальна), па гэтым прадмеце выпрабаванні будуць праводзіцца ў рэзервовы дзень – 22 чэрвеня 2018 года.

Аператыўны разгляд зваротаў грамадзян па пытаннях арганізацыі прыёму ў першыя класы, у гімназію №1 горада Дзятлава можна атрымаць не толькі ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі, але і ў аддзеле адукацыі, спорту і турызму Дзятлаўскага райвыканкама па тэлефонах 2-50-46, 2-10-58.

Стоит почитать:

Работа па закліку сэрца

“Дзякуй, настаўнік! Прымайце паклон да зямлі!”

Цудоўнаму бібліятэкару прысвячаецца

 

 

 



1 комментарий по теме “Дзе будзеш вучыцца, першакласнік?

  1. Нет ничего лучше детского сада, можно туда вернуться?

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий для Леша Отменить ответ

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *