Да тэхагляду гатовыя

Падзеі

Калі вадзіцель клапоціцца пра сваё аўто і дбайна рыхтуе яго да штогадовага тэхагляду, не варта баяцца прыдзірак ад інжынераў-дыягностаў. Узаемная павага пастаянных кліентаў  і работнікаў Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд”  вызначаюць узровень майстэрства і прафесіяналізму ў рабоце.

Пры тэхнічным аглядзе знешні выгляд кузава павінен быць чысты і не мець заўважных пашкоджанняў лакафарбавага пакрыцця на кузаве, дзвярах, дысках колаў і нумарных знаках. Рулявое кіраванне не павінна мець залішняга люфта. Абавязковая ўмова – рабочая тармазная сістэма, спраўнасць усіх светлавых прыбораў і гукавога сігналу.

Дакументы, неабходныя пры тэхаглядзе: тэхпашпарт, вадзіцельскае пасведчанне і талон, страхоўка, медыцынская даведка, квіток аб аплаце транспартнага падатку (памеры пошліны перыядычна мяняюцца, неабходна ўдакладняць на момант аплаты). Калі на аўтамабіль устаноўлена газавае абсталяванне – абавязкова дакументы на яго. І, вядома ж, трэба мець неабходную суму грошай для аплаты паслугаў па тэхаглядзе.

Аўтаўладальнікі, якія эксплуатуюць транспартныя сродкі без своечасова пройдзенага тэхагляду, будуць аштрафаваны.

На Дзятлаўскай станцыі “Белтэхагляд” вядзецца комплексная праграма работы з кліентамі. Прадастаўляюцца розныя віды паслугаў. Напрыклад, правядзенне ў адным будынку тэхагляду, яго аплаты, па жаданні кліента – тэрміновага ўхілення на месцы дробных недахопаў аўтамабіля, выяўленых у час тэхагляду, атрыманне канчатковых дакументаў і дазволу на ўдзел у транспартным руху. Тэхагляд аўтамабіля займае ўсяго 20-25 хвілін. Станцыя працуе па прынцыпе папярэдняга запісу, што даўно пазбавіла аўтаўладальнікаў ад стаяння ў чэргах. Тут можна правесці камп’ютарную дыягностыку транспартнага сродка, калі патрабуецца рамонт, можна скарыстацца паслугамі аўтаслесара.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся па тэлефоне 2-60-00.

Вольга ЮШКЕВІЧ

 

 

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *