Cвята «Сёмуха»

Падзеі

27 мая ў Казлоўшчыне ўпершыню ладзілася свята Сёмуха ў рамках этна-праекта «Народнаму скарбу-век векаваць».

Гэта старажытнае земляробчае свята беларусаў і іншых славянскіх народаў, якое адзначаецца на сёмым тыдні пасля Вялікадня і сімвалізуе канец вясны і пачатак лета праз ушанаванне зеляніны, дрэў і кветак, якія знаходзяцца ў сваім росквіце. Уся ўвага скіравана да дрэў як да сакральных аб’ектаў, і самым ушанаваным дрэвам з’яўляецца бяроза. Менавіта ў яе вобразе ўшаноўваецца расліннасць – носьбіт жыватворчай моцы зямлі і сонца. Бярозка («май») – асноўны атрыбут траецкай абраднасці. Яе ставяць на падворках, на ганку, ля брамы, бярозавымі галінкамі аздабляюць сцены хат. Пасля свята гэтую зеляніну захоўвалі на працягу года і верылі ў яе магічную абараняльную сілу. У гэты дзень беларусы сустракаюць росквіт прыроды карагодамі, песнямі і танцамі.

Жахары i госці гарадскога пасёлка паглядзелі тэатралiзаванае прадстаўленне, абрад “Завіванне бырозкі” і “Ваджэнне куста”, а таксама канцэрт артыстаў Воранаўскага раёна, наведалі выставу-продаж народных рамёстваў, дзiцячыя атракцыёны, частаваліся салодкай ватай, поп-корнам.

Марына ЛУКІЯНЕЦ,
загадчыца аддзела метадычнай работы Дзятлаўскага цэнтра культуры

Стоит почитать:

Абрад «Юр’я» на Дзятлаўшчыне
Беларусь хацелася наведаць даўно
Дзятлава наведала сям’я Дварэцкіх з Ізраіля


1 комментарий по теме “Cвята «Сёмуха»

  1. Вельмі добра, што не забываюцца народныя традыцыі

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *