Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям выстаўкі «СМІ ў Беларусі»

Улада

Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў прывітанне ўдзельнікам і гасцям ХХII Міжнароднай спецыялізаванай выстаўкі «СМІ ў Беларусі».

«Гэты форум ужо больш як два дзесяцігоддзі з’яўляецца месцам актыўнага абмеркавання сродкамі масавай інфармацыі пытанняў развіцця медыясферы і ўмацавання партнёрскіх сувязей. Тут рэгулярна дэманструюцца апошнія дасягненні ў рабоце друкаваных выданняў, радыё, тэлебачання і інтэрнэт-рэсурсаў», — гаворыцца ў прывітанні. Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што асабліва прыемна адзначыць устойлівую цікавасць да выстаўкі прадстаўнікоў шырокага кола замежных краін. «СМІ павінны фарміраваць канструктыўнае грамадскае меркаванне праз своечасовую і аб’ектыўную падачу матэрыялу, адкрыты і ўдумлівы дыялог з аўдыторыяй. Упэўнены, што такая прадстаўнічая міжнародная пляцоўка паслужыць кансалідацыі грамадства, зацвярджэнню ідэй міру і добрасуседства», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

БелТА

 

Стоит почитать:

ХХІІ Міжнародная спецыялізаваная выстаўка «СМІ ў Беларусі» пачынае работу

Годом малой родины объявлен 2018 год в Беларуси



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *