Работа па закліку сэрца
Опубликовал

Работа па закліку сэрца

Ёсць у Наваельнянскай сярэдняй школе традыцыя – віншаваць  з нагоды юбілею ветэранаў педагагічнай працы.  Такі дзень настаў і для Ірыны Кулеш, былой настаўніцы нашай школы, якая адзначыла сваё 90-годдзе.  Адміністрацыя і педагагічны калектыў дасылае ёй свае найлепшыя пажаданні здароўя, шчасця, душэўнага багацця.

Нягледзячы на свой паважаны ўзрост, Ірына Казіміраўна застаецца ў настаўніцкім страі, заўсёды цікавіцца тым, чым жыве сучасная школа. Яна і сёння можа даць слушную параду і тым, хто вучыць, і тым, хто вучыцца. Пра сябе яна гаворыць сціпла: “Сваю працу вельмі любіла. Да  любой справы ставілася адказна. Але цяжкасцей не баялася, і дзякуючы штодзённай настойлівай працы ўмела знайсці падыход да кожнага свайго выхаванца. Цярпліва падбірала ключык да кожнага дзіцяці”.

А пачынала свой педагагічны шлях Ірына Казіміраўна ў далёкім 1946 годзе настаўніцай Круцілавіцкай пачатковай школы, пасля перайшла на працу ў Наваельнянскую сярэднюю школу. Таксама да 1990 года працавала ў Данілавіцкай сярэдняй школе падменнай настаўніцай.

Урокі Ірыны Казіміраўны памятаюць і сёння.

Таццяна Умоўская, завуч школы:

– Я памятаю Ірыну Казіміраўну выхавацелем групы падоўжанага дня, куды запісала мяне, першакласніцу, мама. Гэтую сціплую настаўніцу мы палюбілі за дабрыню, ласку, цярпенне.

Тамара Крывеня, кіраўнік школьнага музея, згадвае:

– Я і сёння падтрымліваю цесную сувязь з Ірынай Казіміраўнай. Яна вельмі  мудрая, разважлівая жанчына. Жыццёвыя выпрабаванні не схілілі яе, а яшчэ больш надалі сіл.  Для  яе  заўсёды было вельмі важным  сваю працу выконваць якасна, з годнасцю несці званне настаўніка. Сёння яе гордасцю  з’яўляюцца дзеці. Старэйшы сын – Аляксей Чабоцька сваё жыццё прысвяціў  службе ва Узброеных Сілах, працаваў у Цэнтральным апараце Міністэрства абароны СССР, ваяваў у Афганістане, мае шмат дзяржаўных узнагарод і ганаровых званняў. Цяпер ён на пенсіі. Жыве ў Маскоўскай вобласці. Акрамя ўсяго, Аляксей Анатольевіч валодае пісьменніцкім талентам, піша цудоўныя нарысы пра службу ў войску, апавяданні пра сваю малую радзіму. Другі яе сын – Уладзімір Анатольевіч таксама больш за 20 гадоў аддаў службе ў арміі. Цяпер ён кіруе Гродзенскай “Спецаўтагаспадаркай”.

Усе, хто сустракаўся з гэтай  жанчынай, ведаюць: Ірына Казіміраўна – гаспадыня ў сям’і, доме і ўласным лёсе.

Кацярына МІХАЛЕВІЧ,
настаўніца беларускай мовы і літаратуры Наваельнянскай сярэдняй школы

Стоит почитать:

Вячаслаў Адамчык – герой мірнага часу

Толькі памяць зберагае аднятае лёсам…

Дятловчанин Максим Комаров, магистрант БГТУ, в числе лучших молодых ученых республики

 

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *