Прайшло свята, прымеркаванае да Дня сям’і
Опубликовал

Прайшло свята, прымеркаванае да Дня сям’і

15 мая, у Дзень сям’і, на Дзятлаўшчыне прайшло раённае спартыўнае свята для дзяцей з цяжкімі і шматлікімі парушэннямі развіцця “Усе разам”. Выбраны комплекс фізічных практыкаванняў быў скіраваны на павышэнне рухальнай актыўнасці дзяцей з абмежаванымі магчымасцямі.

Асаблівыя спартсмены – выхаванцы дашкольнай групы і навучэнцы класа Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна развіваючага навучання і рэабілітацыі – сабраліся на стадыёне сацыяльна-педагагічнага цэнтра. Падтрымаць іх прыйшлі педагогі, бацькі і госці з аддзялення дзённага знаходжання для інвалідаў “Праменьчык”. Таксама ўдзел у свяце прымалі валанцёры сярэдніх школ №1, №3 і гімназіі №1 горада Дзятлава, якія дапамагалі ўдзельнікам спартыўных конкурсаў выконваць практыкаванні. Навучэнцы гарадскіх школ падрыхтавалі і невялікую музычную праграму.

Першай юных спартсменаў на старт заклікала эстафета. Яе ўдзельнікам неабходна было выканаць перакаты цела, прапаўзці і прайсці па спартыўных лаўках, пралезці праз абручы. З іспытамі дзеці справіліся даволі хутка, праўда, некаторым з іх спатрэбілася дапамога. Наступнай спартыўнай забавай стаў “Вясёлы мяч”. Затым выхаванцы ЦКРіР збівалі кеглі, “садзілі бульбу”, скакалі, бегалі. Ад спартыўных выпрабаванняў, якія перамяжоўваліся з песнямі і танцамі, асаблівыя спартсмены і іх сябры атрымалі зарад бадзёрасці і выдатны настрой.

Напрыканцы сустрэчы педагогаў, навучэнцаў, іх бацькоў з Днём сям’і павіншавалі галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Алена Чайкоўская і дырэктар Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна развіваючага навучання і рэабілітацыі Галіна Емяльянчык. Яны ўручылі ўдзельнікам спаборніцтваў граматы і падарункі, валанцёрам – Падзячныя пісьмы.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Стоит почитать:

Международный день семьи

15 МАЯ — МЕЖДУНАРОДНЫЙ ДЕНЬ СЕМЬИ
1 0 382 15 Май, 2018 Раённыя падзеі Май 15, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *