Праекты ў бібліятэках Дзятлаўшчыны
Опубликовал

Праекты ў бібліятэках Дзятлаўшчыны

Бібліятэка – гэта не толькі месца, дзе можна ўзяць цікавую ці патрэбную кнігу, але і мноства важных праектаў. 2018 год у Беларусі аб’яўлены Годам малой радзімы і гэта стварыла падставу для распрацоўкі бібліятэчных праектаў у дзяржаўнай установе культуры “Дзятлаўская раённая бібліятэка”.

Значны інтарэс да краязнаўства, у тым ліку, літаратурнага, паслужыў повадам для стварэння і рэалізацыі інтэрнэт-праекта “Ні дня без думкі аб родным краі”. Выйсці на новы ўзровень у абслугоўванні карыстальнікаў, даць магчымасць большай колькасці дзятлаўчан дакрануцца да паэзіі, прозы малой радзімы – у гэтым і складаецца актуальнасць дадзенага праекта.

Ідэя праекта заключаецца ў наступным: на сайце бібліятэчнай установы рэгулярна будуць размяшчацца аўдыёзапісы вершаў, апавяданняў паэтаў дзятлаўшчыны, прачытаных супрацоўнікамі і карыстальнікамі бібліятэк.

Мэта праекта: прыцягнуць увагу да літаратурнай дзейнасці пісьменнікаў, якія звязаны з Дзятлаўшчынай сваім нараджэннем і творчасцю; развіць цікавасць да краязнаўства, выкарыстання культурнай спадчыны рэгіёна.

Другі праект “Фотаімгненне з гісторыі Дзятлаўшчыны” – гэта збор фотаздымкаў, зробленных на тэрыторыі Дзятлаўшчыны, з музейных і асабістых калекцый. Для праекта будуць прымацца фотаздымкі да жніўня 2018 года ў наступных намінацыях:

* “Мая малая радзіма” (у дадзенай намінацыі прадастаўляюцца фотаздымкі выгляду горада, вёскі, цікавых месцаў і проста прыгожыя ракурсы);

* “Гісторыя горада, вёскі” (прымаюцца гістарычныя фотаздымкі, якія адлюстроўваюць момант развіцця і станаўлення горада, вёскі).

Мэта праекта: папулярызацыя фотаздымкаў гісторыка-культурнай спадчыны Дзятлаўшчыны, адлюстраванне грамадскага і культурнага жыцця рэгіёна.

Запрашаем Вас стаць удзельнікамі нашых праектаў. Чакаем вашых прапаноў на электронны адрас cbs@tut.by. Да сустрэчы на нашым сайце!

Марына Бортка,
метадыст 1 катэгорыі аддзела бібліятэчнага маркетынгу

0 0 139 02 Май, 2018 Да ведама грамадзян Май 2, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *