Марш памяці «Бессмяротны полк»
Опубликовал

Марш памяці «Бессмяротны полк»

Сёння, у Дзень Перамогі,  у Дзятлаве прайшоў марш памяці, прымеркаваны да вызвалення нашай краіны ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. 

Удзельнікі шэсця трымалі ў руках фотапартрэты сваякоў-ветэранаў Вялікай Айчыннай вайны, якія загінулі на палях бітваў або памерлі ў пасляваенны час.  Стартавалі ад Цэнтра культуры і народнай творчасці і прайшліся па вуліцы Міцкевіча да плошчы 17 Верасня.

Марш падтрымалі дзятлаўчане рознага ўзросту, выказваючы сваю падзяку героям вайны за мірнае неба.

«Бессмяротны полк» арганізаваў раённы камітэт грамадскага аб’яднання “БРСМ” у рамках моладзевай акцыі “І ў памяці навекі імёны”.

Юлія БАКУНОВІЧ

7 0 894 09 Май, 2018 Галоўныя тэмы Май 9, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *