“Калабанга. Прывітанне, Iнтернет.by”
Опубликовал

“Калабанга. Прывітанне, Iнтернет.by”

У Дзятлаўскім цэнтры культуры адбылася пастаноўка спектакля “Калабанга. Прывітанне, Iнтернет.by”. 

Перад прэм’ерай знаёмлюся з кіраўніком  праекта Андрэем Квашэвічам.

– Андрэй Міхайлавіч, раскажыце, калі ласка, пра пастаноўку. Што чакае гледачоў?

–  Спектакль, які сёння ўбачаць гледачы, – першы ў маштабах СНД.

Акрамя гэтага, Беларусь – першая краіна, якая паказала падобную тэатральную пастаноўку, асноўнае  праблемнае пытанне якой: бяспека дзяцей у сетцы інтэрнэт. І гэта невыпадковая пастаноўка. Спектакль створаны на аснове вядомага расійскага мультсерыяла “Калабанга”. 1 снежня 2017 года мы прыступілі да стварэння спектакля. Гэта беларуская тэатральная пастаноўка.

Аўтар  сцэнарыя і рэжысёр-пастаноўшчык – таленавітая сцэнарыст Рэспубліканскага тэатра беларускай драматургіі Святлана Навуменка. Мастацкі кіраўнік – народны артыст Паўночнай Асеціі-Аланія Мадэст Абрамаў. Самая вялікая каштоўнасць спектакля – акцёрскія саставы, якіх на сёння ў нас два.  Гэта прафесійныя акцёры вядучых сталічных тэатраў.

Амаль за два  з паловай месяца была праведзена складаная работа: створаны цудоўныя прафесійныя дэкарацыі, адпрацавана пастаноўка асвятлення, наладжана гукавое поле. З 13 лютага мы гастралюем па краіне.

На сёння артысты сыгралі ўжо больш за 60 спектакляў. Дзятлава па ліку 35-ы горад, які мы наведалі. Адметна тое, што ў госці да вас завіталі ўжо другі раз.

– Андрэй Міхайлавіч, у чым адметнасць спектакля?

– Пастаноўка абсалютна інтэрактыўная, жывая. Камунікатыўныя дзеянні, якія захапляюць юных гледачоў, дазваляюць весці жывыя стасункі. Па сутнасці, гэта дыялог паміж героямі-акцёрамі і гледачамі ў зале, спектакль не проста забава, а нясе ў сабе больш важны аспект – вучыць падрастаючае пакаленне правільна карыстацца інтэрнэтам. Разам з тым, гэта камедыйны спектакль, вясёлы, музычны.

– Чаму менавіта тэма бяспекі ў інтэрнэце вас зацікавіла?

– Я ўпэўнены, гэта тэма адна з самых балючых і важных у нашым грамадстве. Інтэрнэт усё больш захапляе людзей, ён адрывае дзяцей ад камунікатыўных стасункаў з сябрамі, бацькамі. Галоўнае своечасова растлумачыць дзецям, як правільна карыстацца “сусветным павуціннем”. Ад гэтага залежыць бяспека дзяцей.

– Як вас сустрэлі дзятлаўчане? – пытаюся ў суразмоўцы і чую ў адказ:

– Я хачу  адзначыць, што Дзятлава – асаблівы горад. Я  быў прыемна здзіўлены станоўчай атмасферай сустрэчы з гледачамі, калі мы ўпершыню прыехалі сюды. У нашым шчыльным графіку   Дзятлава – першы горад сярод усіх, куды мы прывезлі спектакль другі раз. У вас ёсць свае героі-цацачнікі, якія ўдзельнічаюць у разнастайных прадстаўленнях.  Менавіта таму ацэнка пастаноўкі нашага спектакля  кіраўнікамі-тэатраламі Дзятлаўскага цэнтра культуры для нашага калектыву вельмі важная. Мне хацелася б сказаць шчырыя словы падзякі за дапамогу ў арганізацыйных пытаннях кіраўніцтву раёна, аддзелу ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі, аддзелу адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, дырэктару Цэнтра культуры і народнай творчасці.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Гучаць “Мелодыі кахання” (+відэа)

В Дятлово состоялся районный смотр-конкурс исполнителей разговорного жанра, поэзии

Песня заваражыла. У Дзятлаве прайшоў конкурс «Песенны вернісаж» (+відэа)

У Дзятлаве адбылася пастаноўка спектакля “Колобанга. Привет, Интернет.by” (+відэа)

0 0 67 11 Май, 2018 Сацыяльная сфера Май 11, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *