Дзятлаўчане паспаборнічаюць за першае месца
Опубликовал

Дзятлаўчане паспаборнічаюць за першае месца

Абласны занальны этап рэспубліканскага турніру па футболе “Кубак COCA-COLA. Уступай у гульню” сярод хлопчыкаў і дзяўчынак прайшоў у Дзятлаве на стадыёне “Колас”.

Удзельнікамі сталі футбольныя каманды з Дзятлава, Навагрудка і Зэльвы.

На пачатку спартыўных спаборніцтваў павітаў футбалістаў, трэнераў і ўдзельнікаў турніру галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда.

Права ўзняць нацыянальны сцяг даверылі капітану каманды дзяўчынак сярэдняй школы №3 Карыне Шостак.

Спартыўныя пляцоўкі стадыёна “Колас” дазволілі правесці адразу некалькі гульняў сярод хлопчыкаў і дзяўчынак.

Першымі згулялі матч каманды хлопчыкаў з Дзятлава і Навагрудка. З лікам 0:1 перамагла каманда футбалістаў з Навагрудка.

Другую гульню паміж сабой сыгралі спартсмены з Зэльвы і Навагрудка. Вынікам гульні стаў лік 0:2 – перамога на баку Навагрудка. Апошнім стаў матч паміж камандамі Дзятлава і Зэльвы, з лікам 1:0 перамаглі футбалісты з Дзятлава.

Па выніках турніру каманды футбалістаў з Навагрудка і Дзятлава працягнуць спаборнічаць у абласным фінальным турніры “Кубак COCA-COLA.Уступай у гульню”, які стартуе 23 мая ў Гродне. Абедзве каманды змогуць праявіць свае лідарскія здольнасці і паспаборнічаць за першае месца ў абласных спаборніцтвах.

Завяршылася сустрэча прыемнымі падарункамі, якія ўручылі ўдзельнікам футбольнага турніру прадстаўнікі гандлёвай маркі“Кока-кола Бэврыджыс”.

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

“Футбол у вёсцы”. Дзятлава (фотарэпартаж)

“Футбол у вёсцы”. Вензавец (фотарэпартаж)

“Футбол у вёсцы”. Лявонавічы (фотарэпартаж)

2 0 138 17 Май, 2018 Спорт і турызм Май 17, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *