Бяспека ў лесе: асноўныя правілы
Опубликовал

Бяспека ў лесе: асноўныя правілы

Ужо хутка ў лясах з’явяцца першыя зборшчыкі ягад і грыбоў. Аднак у пагоні за «здабычай» многія часам забываюць пра сваю бяспеку, губляюць арыенціроўку на мясцовасці і могуць заблудзіцца. Калі вы вырашылі адправіцца ў лес, то памятайце пра некаторыя меры засцярогі.

Абавязкова скажыце сваім родным, што вы пойдзеце ў лес і па якім маршруце. Вазьміце з сабой мабільны тэлефон, прасачыце, каб ён быў зараджаны.

Апраніцеся ў вопратку яркіх колераў. Абутак павінен быць максімальна зручным.

Вазьміце з сабой нож, запалкі. Пры перамяшчэнні па лесе запамінайце арыенціры, пакідайце засечкі.

Калі вы заблукалі, то не панікуйце. Узгадайце апошнюю прыкмету на знаёмай частцы шляху (возера, лінія электраперадач і іншае). Адшукаць дарогу да населенага пункта таксама вам дапамогуць гукі: брэх сабакі, шум цягніка, машын. Да населеных пунктаў у большасці выпадкаў вядуць лясная і прасёлачная дарогі, а таксама сцежкі. Выходзьце «на ваду» – уніз па плыні. Ручай выведзе да ракі, рака – да людзей. Адчулі дым – ідзіце супраць ветру (гэта значыць да крыніцы дыму).

Аб любым здарэнні паведаміце па тэлефоне 101 або 112.

Сяргей НОВIК,
старшы інжынер Дзятлаўскага РАНС

Стоит почитать:

В Беларуси с начала года произошло 184 лесных пожара

Около 100 нарушителей выявлено в лесах Беларуси с начала года с помощью камер фотофиксации

0 0 45 16 Май, 2018 Бяспека Май 16, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *