“Зірні на нас па-новаму”

Падзеі

Да 95-годдзя піянерскага руху, Дня піянерскага сяброўства і 100-годдзя камсамольскай арганізацыі прымеркаваны сёлетні рэспубліканскі конкурс “Зірні на нас па-новаму”. Яго раённы этап нядаўна прайшоў на Дзятлаўшчыне з ініцыятывы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, Цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава, раённага савета ГА “БРПА”.

На сцэне цэнтра культуры і народнай творчасці спаборнічалі піянерскія агітбрыгады 12 установаў адукацыі. Яны прадставілі мінулае і сучаснае піянерскай арганізацыі, зазірнулі ў будучыню і рассказалі, як супрацоўнічаюць са старэйшымі таварышамі – Беларускім рэспубліканскім саюзам моладзі.

Агітбрыгады змагаліся за перамогу ў трох намінацыях: “Зірні на нас па-новаму” (прадставілі творчае бачанне ідэй сучаснай піянерскай арганізацыі), “Азбука беларускага арнамента” (раскрылі самабытнасць і традыцыі беларускага народа, адлюстраваныя ў сімволіцы нашай краіны), “4G: БРПА, БРСМ – новы фармат узаемадзеяння” (расказалі аб новых магчымасцях супрацоўніцтва акцябрат, піянераў, саюзнай моладзі).

Найвышэйшым балам у намінацыі “4G: БРПА, БРСМ – новы фармат узаемадзеяння” журы ацаніла выступленне агітбрыгады Вензавецкага дзіцячага сада-сярэдяй школы. Менавіта піянеры гэтай установы прадставяць наш раён на абласным этапе конкурсу. Другое месца ў гэтай жа намінацыі заняла агітбрыгада Гезгалаўскай сярэдняй школы, а ў намінацыі “Азбука беларускага арнамента” – Таркачоўскага дзіцячага сада-пачатковай школы. На трэцяй пазіцыі ў намінацыі “4G: БРПА, БРСМ – новы фармат узаемадзеяння” замацаваліся піянеры гімназіі №1 горада Дзятлава, у намінацыі “Зірні на нас па-новаму” – агітбрыгады сярэдняй школы №3 горада Дзятлава і Раклевіцкага дзіцячага сада-базавай школы. Пераможцы атрымаюць дыпломы аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама на раённым свяце “Піянерыя – краіна сяброўства і дабрыні”, якое будзе ладзіцца 19 мая.

Ірына МІШЧАНКА,
метадыст цэнтра творчасці дзяцей і моладзі горада Дзятлава

Стоит почитать:

«Крышталiкi запрашаюць»

Песня заваражыла. У Дзятлаве прайшоў конкурс «Песенны вернісаж» (+відэа)

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *