Свет вялікіх папугаяў (+відэа)

Да ведама грамадзян

У Дзятлаўскім краязнаўчым музеі адкрылася прыватная выстава экзатычных жывых папугаяў пад такой назвай. На ёй прадстаўлены птушкі з розных краін: Новай Гвінеі, Аўстараліі, Афрыкі, Новай Зеландыі. Сярод прыгожых рознакаляровых птушак можна ўбачыць дзятлавых і лорыевых папугаяў, сапраўдных папугаяў, савіных і земляных папугаяў.

Птушкі знаходзяцца ў металічных клетках, харчуюцца спецыяльным кормам. Найбольшую цікавасць выклікае папугай ара. Яго даўжыня складае да 95 сантыметраў, птушка мае яркую афарбоўку зялёных, чырвоных, блакітных і жоўтых таноў. Участкі вакол вачэй і бакоў галавы у іх голыя, часам з рэдкімі і кароткімі пёркамі. Крылы на канцах моцна выцягнутыя і завостраныя. Характэрнай асаблівасцю такіх папугаяў з’яўляецца яркая, моцная, сціснутая з бакоў і заклугленая дзюба з крута загнутым канцом. Папугай выглядае вельмі эфектна.

Шчыра запрашаем дзятлаўчан і жыхароў раёна наведаць выставу.

Выстава працуе з 18.04 па 06.05 з 9.00 да 18.00

Алена Абрамчык, навуковы супрацоўнік Дзятлаўскага музея



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *