Наведалі кожную гаспадарку (+відэа)

Эканоміка і сельская гаспадарка

У адпаведнасці з указаннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь, дадзеным 3 красавіка 2018 года ў ходзе правядзення рэспубліканскага семінара-нарады “Аб развіцці вёскі і павышэнні эфектыўнасці аграрнай галіны”, на тэрыторыі Дзятлаўскага раёна аддзелам унутраных спраў райвыканкама арганізавана праверка сельскагаспадарчых прадпрыемстваў па пытаннях гатоўнасці да пасяўной кампаніі, арганізацыі захоўвання таварна-матэрыяльных каштоўнасцяў, вядзення бухгалтарскага ўліку і па іншых накірунках. Рабочыя групы супрацоўнікаў падраздзялення па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі, ДАІ, аховы правапарадку і прафілактыкі, на чале з начальнікам АУС Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандрам Білем, работнікаў сельгасупраўлення раённага выканаўчага камітэта наведалі кожную гаспадарку, а таксама прадпрыемствы раёна, якія задзейнічаны ў пасяўной кампаніі.

Не выключэннем стала і КСУП “Хвінявічы”. Са слоў старшага оперупаўнаважанага па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Руслана Лаўрэнцьева, арганізацыя працы і становішча спраў дадзенай гаспадаркі знаходзяцца на належным узроўні. Была праверана ўся наяўная ў гаспадарцы тэхніка, складскія памяшканні, парадак арганізацыі працы вартавой аховы. Па выніках праверкі супрацоўнікі правапарадку далі некалькі нязначных заўваг.

Участковы інспектар міліцыі Сяргей Шпакоўскі правёў інструктыўныя гутаркі з работнікамі прадпрыемства, выбарачна праверыў, ці знаходзяцца работнікі ў стане алкагольнага ап’янення. Ва ўсіх выпадках “трубка”
паказала “нуль”.

Вольга ЮШКЕВІЧ

Стоит почитать:

На Дятловщине дан старт посевной (+видео)

У КСУП “Вензавец” пачалі сеяць аўсяную сумясь

Ідзе пасяўная ў КСУП “Войневічы” (+відэа)

 

 

 



Теги:

2 комментария по теме “Наведалі кожную гаспадарку (+відэа)

  1. Плодотворной работы всем работникам сельского хозяйства

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

  2. Искренне поддерживаю. Забывают в столице часто, что кормит земля, а труд на ней очень тяжелый.

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *