“Кірмаш вакансій” у Данілавічах

Эканоміка і сельская гаспадарка

У Дзятлаўскім раёне прайшоў чарговы, чацвёрты ў 2018 годзе, «Кірмаш вакансій». На гэты раз ён ладзіўся ў Данілавіцкім сельскім выканаўчым камітэце і праходзіў адначасова з пасяджэннем савета грамадскага пункта аховы правапарадку.

Тут мясцовыя беспрацоўныя маглі сустрэцца і пагутарыць наконт вакансій і магчымасці працаўладкавацца з наймальнікамі, старшынёй сельвыканкама Ганнай Жых, намеснікам начальніка аддзела па працы і занятасці ўпраўлення па працы, занятасці і сацыяльнай абароне райвыканкама Аленай Савань.

На жаль, не ўсе мясцовыя жыхары, якія доўгі час не працуюць, сур’ёзна аднесліся да “Кірмаша вакансій”: амаль палова з іх праігнаравала запрашэнне на сустрэчу.

У час мерапрыемства адказныя спецыялісты выслухалі кожнага беспрацоўнага індывідуальна і пастараліся адшукаць магчымыя варыянты працаўладкавання для кожнага канкрэтна. Так, адзін з жыхароў сельсавета раней працаваў па дагаворы падраду. Дырэктар ААТ “Граніт-Агра” Станіслаў Мазур прапанаваў яму ўладкавацца ў гаспадарку жывёлаводам. Мужчына прыняў прапанову.

Яшчэ аднаму мясцоваму беспрацоўнаму гаспадарка раней выдавала накіраванне на праходжанне медагляду, але на гэтым справа спынілася. Мужчына не выйшаў працаваць. Яму вырашылі даць яшчэ адзін шанц – уладкавацца жывёлаводам.

Жанчына адпрацавала аператарам машыннага даення ўсяго месяц, затым доўгі час не прыкладала асаблівых намаганняў, каб знайсці работу. Яе згадзіліся ўзяць паляводам.

Яшчэ адзін мясцовы жыхар, які мае абмежаванні ў працаўладкаванні з-за стану здароўя, прэтэндаваў на палегчаную працу, аднак дакументальна пацвердзіць сваё патрабаванне так і не змог. Старшыня сельвыканкама рэкамендавала яму звярнуцца ў цэнтральную раённую бальніцу і прайсці медагляд, каб у далейшым прыняць канкрэтнае рашэнне па садзейнічанні ў працаўладкаванні.

Намеснік начальніка аддзела па працы і занятасці Алена Савань зазначыла, што «Кірмашы вакансій» будуць рэгулярна праходзіць на Дзятлаўшчыне: у кожным сельсавеце на працягу года запланавана правесці як мінімум па два падобныя мерапрыемствы. Таму ў жадаючых знайсці работу будзе такая магчымасць, вядома, калі яны ў гэтым самі зацікаўлены.

Ірына СТЫРНІК

Стоит почитать:

Сустрэчы ў працоўных калектывах

«Это здоровье нации и идеология» — Александр Лукашенко о важности спорта как приоритета госполитики

На прыём да дэпутата



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *