Як скарыстацца крызісным пакоем

Здарэнні і бяспека

Крызісны пакой можа паслужыць выратаваннем, калі вы сталі ахвярай гвалту ў сям’і. Гаворка ідзе не толькі пра рукапрыкладства: псіхалагічны ціск, прыніжэнні, пагрозы, абразы часам траўмуюць яшчэ мацней. Паслугі крызіснага пакоя прадастаўляе Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва. Жанчына ці мужчына можа часова застацца тут, пакуль сітуацыя ў сям’і не выправіцца. Створаны ўсе неабходныя бытавыя ўмовы для камфортнага пражывання ахвяраў гвалту: ёсць кухня, спальня, санвузел. Для таго, каб агрэсары не адшукалі сваіх ахвяраў, адрас крызіснага пакоя не выдаецца.

Ахвяры гвалту змяшчаюцца ў крызісны пакой па хадайніцтве ўпраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама, цэнтральнай раённай бальніцы, раённага аддзела ўнутраных спраў, у выключных выпадках – па ўласнай ініцыятыве. Тэрмін знаходжання залежыць ад канкрэтных абставінаў, індывідуальных асаблівасцяў пацярпелых і складае не больш за 10 дзён. Пры крайняй неабходнасці загадам дырэктара Цэнтра па ўзгадненні з начальнікам упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне райвыканкама тэрмін пражывання можа быць падоўжаны.

Алена МАКОЎСКАЯ,
спецыяліст па сацыяльнай рабоце ЦСАН Дзятлаўскага раёна

Стоит почитать:

В Дятловском районе стартовала республиканская профилактическая акция «Дом без насилия»

“Дом без гвалту!”. Першая рабочая нарада

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *