Глыбокапаважаныя святары, кансэкраваныя асобы, вернікі Дзятлаўскага дэканату!

Да ведама грамадзян

Хрыстос уваскрос! Сапраўды ўваскрос! Гэтымі словамі велікоднага прывітання ўсіх вас вітаю і віншую са святам Пасхі Хрыстовай. Уваскрасэнне Божага Сына паказвае нам Божую мудрасць, якую павінен зразумець і прыняць сённяшні свет. Сын Божы прыйшоў у свет, дзе дамінуюць грэх і смерць. Аднак ён прыйшоў, каб знаходзіцца сярод смерці і няшчасцяў як жыццё свету.

Сапраўды, добрая навіна ёсць у тым, што праўда Хрыстова несмяротная. У святле праўды Уваскрэсення нам, дарагія браты і сёстры, неабходна памятаць аб несмяротнасці Хрыстовай праўды і ніколі не адмаўляцца ад яе, нават калі іншыя адмаўляюцца, бо праўда заўсёды застаецца праўдай, як мы верым у тое, што сонца ёсць і свеціць, нават калі за хмарамі яго не відно, так нам трэба верыць, што праўда Хрыстова існуе, і з ёй трэба лічыцца.

Дарагія браты і сёстры, усе людзі добрай волі! Ад усяго сэрца віншую вас з радасным і збаўчым святам Пасхі Хрыстовай. Езус сваёй крыжовай смерцю і слаўным Уваскрэсеннем збавіў усіх людзей, і таму наша радасць мае права быць супольнай. Усім вам жадаю моцы Уваскрэслага, жадаю радасці, шчасця і надзеі. Няхай радаснае “Алелюя” гучыць у нашых сэрцах і душах, няхай закране кожнага чалавека, няхай адорыць яго новым жыццём ва ўскрэслым Хрысце!

З малітвай ксёндз-пробашч Здзіслаў ПІКУЛА парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *