Дарадчыца, сябар і дарагі чалавек

Хто крылы расправіў на роднай зямлі

Яе любілі вучні, паважалі бацькі. Яна імкнулася прывіць дзецям самыя лепшыя якасці чалавечага характару: дабрыню і спагаду, ветлівасць і чуласць.

У гэтым годзе адсвяткавала сваё васьмідзесяцігоддзе  цудоўная жанчына і сяброўка Марыя Сташэнка.

Яна разумны і адукаваны чалавек. Школу, тэхнікум і інстытут закончыла на выдатна. У Дзяталава прыехала працаваць у 1964 годзе. Спачатку працавала ў  школе-інтэрнаце, затым раённым аддзеле адукацыі, сярэдняй школе №1 і сярэдняй школе №3 горада Дзятлава.

Марыя Уладзіміраўна была членам бюро райкама камсамола, дапамагала рабіць адпачынак моладзі больш цікавым і разнастайным. У школе яна працавала намеснікам дырэктара па пачатковых класах, вучыла маладых педагогаў мудрасці, перадавала свой вопыт, веды, высокае майстэрства маладому пакаленню.

Марыя Сташэнка выхавала шмат педагогаў, якімі ганарыцца ўся настаўніцкая сям’я Дзятлаўшчыны. Гэта Алена Жадзейка, Рыта Місцюкевіч, Валянціна Кушаль, Тамара Красюк, Ганна Андрукевіч, Галіна Герус. Кожны з гэтых і іншых настаўнікаў неаднойчы сказаў, услых ці пра сябе, вялікі дзякуй за навуку добраму кіраўніку.

Яна цудоўная жонка, маці, бабуля, сяброўка. Хутка 50 гадоў іх сумеснага жыцця з мужам Уладзімірам. Для яго Марыя дарадчыца, сябар і дарагі чалавек.

Унук Ілья шануе і любіць сваю бабулю, ён працуе ў Баранавічах на авія-рамонтным заводзе і завочна вучыцца ў магістратуры.

У Марыі Сташэнка шмат сяброў. Да яе можна прыйсці, падзяліцца сваёй радасцю, паплакацца, калі вельмі цяжка, расказаць і абмеркаваць любыя навіны. Яна знойдзе такія словы спагады, што адразу становіцца лягчэй на сэрцы.

Сяброўкі ў працы і жыцці

Стоит почитать:

Паэт са шчырым сэрцам патрыёта

Любоў да падарожжаў і геаграфіі

Дзяніс Сасінскі: “Армію трэба зразумець”

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *