Арганізацыя прамысловай бяспекі на прадпрыемстве

Падзеі

З улікам унесеных змяненняў і дапаўненняў ва Указы Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь №510 ад 16.10.2009 года і №376 ад 16.10.2017 года па абмежаванні кантрольных функцый Дзяржпрамнагляду за працай прадпрыемстваў узрасла адказнасць кіраўнікоў і спецыялістаў за забеспячэнне прамысловай бяспекі.
У адпаведнасці з Законам Рэспублікі Беларусь “Аб прамысловай бяспецы” 2016 года, кіраўнік суб’екта, на якім эксплуатуюцца небяспечныя вытворчыя аб’екты першага ці другога тыпаў небяспекі, стварае службу прамысловай бяспекі. На небяспечных вытворчых аб’ектах трэцяга тыпу або патэнцыйна небяспечных аб’ектах кіраўнік прадпрыемства ўводзіць у штат пасаду інжынера па прамысловай бяспецы.

Праведзеныя маніторынгі прадпрыемстваў, а таксама тэхналагічныя праверкі прадпрыемстваў Гродзенскай вобласці да ацяпляльнага зімовага перыяду 2017-2018 года выявілі больш за 1000 парушэнняў дзеючых норм і правілаў. Гэта парушэнні, звязаныя з арганізацыяй эксплуатацыі небяспечных і патэнцыйна небяспечных вытворчых аб’ектаў. Большая частка з іх прыпадае на кацельні жыллёва-камунальнай гаспадаркі, на якіх эксплуатуюцца катлы на мясцовых відах паліва.

На прадпрыемствах, дзе адсутнічаюць інжынеры па прамысловай бяспецы, кіраўнікамі арганізацый не ў поўным аб’ёме вызначаны задачы галоўных спецыялістаў прадпрыемства па выкананні ліцэнзійных патрабаванняў, правядзенні ідэнтыфікацыі, арганізацыі распрацоўкі лакальных нарматыўных прававых актаў прадпрыемства, арганізацыі абслугоўвання і рамонту тэхнічных прыладаў. Аналіз стану прамысловай бяспекі не праводзіцца.

Варта звярнуць увагу кіраўнікоў арганізацый на пытанні растлумачальнай, інфармацыйнай работы сярод спецыялістаў, каб папярэдзіць аварыйныя сітуацыі на прадпрыемствах. Патрабуецца і разгляд пытання аб увядзенні ў штат прадпрыемства пасады інжынера па прамысловай бяспецы.

Антон ПЯРКО,
галоўны дзяржаўны інспектар Гродзенскага абласнога ўпраўлення Дзяржпрамнагляду

Стоит почитать:

В Беларуси изменятся подходы к формированию наценок в столовых вузов и школ

Ці можна дарыць валюту?

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *