100 гадоў споўнілася ваенным камісарыятам (+відэа)

Падзеі

Урачыстае мерапрыемства, прымеркаванае да 100-годдзя з дня ўтварэння ваенных камісарыятаў, прайшло ў Дзятлаўскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасці. Каб адзначыць гэтую дату, у зале сабраліся цяперашнія работнікі ваеннага камісарыята, ваенныя ў адстаўцы, ветэраны, госці.

Павітаў усіх прысутных старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік, падзякаваў ваенным за іх самаадданую працу, пажадаў шчасця, бадзёрасці, поспехаў, уручыў падзячныя лісты.

Ваенны камісар Дзятлаўскага раёна Генадзь Суравец таксама павіншаваў усіх ваенных са знамянальнай датай і з гэтай нагоды ўручыў юбілейныя знакі “100 год ваенным камісарыятам”, граматы і медалі “100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь”.

Моцнага здароўя ад усіх медыцынскіх работнікаў раёна пажадаў у гэты дзень Уладзімір Калодка, намеснік галоўнага доктара раённай бальніцы.

Шмат музычных віншаванняў прагучала ад вядомых артыстаў раёна.

Святлана ГРЫШЫНА
Фота Вольгі ЮШКЕВІЧ

Стоит почитать:

Песня заваражыла. У Дзятлаве прайшоў конкурс «Песенны вернісаж» (+відэа)

Людзі з вечна маладой душой

На Дятловщине дан старт посевной (+видео)

 



1 комментарий по теме “100 гадоў споўнілася ваенным камісарыятам (+відэа)

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *