Футбол у вёсцы. Эстафету перанялі футбалісты з Хвінявічаў
Опубликовал

Футбол у вёсцы. Эстафету перанялі футбалісты з Хвінявічаў

У Дзятлаўскім раёне прадаўжае рэалізоўвацца праект “Футбол ў вёсцы”. Першымі ў ім  прынялі ўдзел спартсмены Дварэцкай сярэдняй школы. Нагадаем, што арганізатарамі праекта з’яўляецца Дзятлаўская дзіцяча-юнацкая спартыўная школа, аддзел адукацыі, спорту і турызму райвыканкама, раённы фізкультурна-спартыўны клуб, Асацыяцыя “Беларускай федэрацыі футбола”. Удзельнікамі праекта стануць дзеці 12 установаў раёна. Сёння  выхаванцы спартыўнай школы перадалі эстафету  футбалістам   Хвінявіцкага дзіцячага сада-сярэдняй школы.

Сустрэча пачалася з мультымедыйнай прэзентацыі, у час якой старшы трэнер па футболу Уладзімір Ганчар пазнаёміў юных спартсменаў школы з ідэяй стварэння праекта, з гісторыяй футбола, асаблівасцямі гульні, асноўнымі крытэрыямі судзейства. Трэнеры разам з юнакамі ўзгадалі лепшых беларускіх футбалістаў, знакамітых ва ўсім свеце спартсменаў. Асабліва зацікавіла дзяцей гісторыя з’яўлення спартыўнага мяча.

Павіншаваў  ўдзельнікаў сустрэчы галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту  і турызму  райвыканкама Дзмітрый Ёда, які адзначыў важнасць праекта для развіцця дзіцячага футбола, фізічнага здароўя падрастаючага пакалення.

Жаданымі гасцямі на сустрэчы былі прадстаўнікі Асацыяцыі “Беларускай федэрацыі футбола”, якія напрыканцы разам з трэнерамі і юнакамі  ўключыліся ў гульню, а пасля – уручылі падарункі лепшым ігракам.

 Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

В Дятловском районе стартовал проект «Футбол в деревне»

2 0 284 14 Апрель, 2018 Спорт і турызм Апрель 14, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *