Сёння на Дзятлаўшчыне праходзіць суботнік
Опубликовал

Сёння на Дзятлаўшчыне праходзіць суботнік

На Дзятлаўшчыне ў 9 гадзін раніцы стартаваў суботнік. На добраўпарадкаванне і ачыстку вуліц, прылеглых да вадаёмаў тэрыторый, пляцовак каля пустуючых дамоў і іншыя работы выйшлі жыхары раёна.

субботник

Нагадаем, што сёлета грашовыя сродкі, заробленыя ў дзень правядзення рэспубліканскага і раённага суботнікаў, у тым ліку на працоўных месцах будуць накіраваны на:

фінансаванне работ па прывядзенні ў належны стан месцаў баявой і вайсковай славы, пахаванняў воінаў і партызан Вялікай Айчыннай вайны;

выраб праектна-каштарыснай дакументацыі на пашырэнне гарадскіх могілак;

выраб праваўстанаўліваючых дакументаў на мемарыял «Дзеці ліхалецця» ў г. Дзятлаве;

падрыхтоўку аздараўленчых лагераў;

правядзенне бягучых рамонтаў і ўмацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ўстановаў сацыяльнай сферы Дзятлаўскага раёна.

Читайте также:

Сустрэчы ў працоўных калектывах

«Профсоюзы и «зеленые» рабочие места»

Сэрца на экране

1 0 330 20 Апрель, 2018 Раённыя падзеі Апрель 20, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *