Сяброўскі візіт польскай дэлегацыі. Частка 2
Опубликовал

Сяброўскі візіт польскай дэлегацыі. Частка 2

Два гады таму Дзятлаўскі райвыканкам і гміна Кшымув Рэспублікі Польшча заключылі Пагадненне аб супрацоўніцтве паміж дзвюма адміністрацыйна-тэрытарыяльнымі адзінкамі. Гэта супрацоўніцтва рэалізоўваецца ў сферах сельскай гаспадаркі, прамысловасці, гандлю, аховы навакольнага асяроддзя, культуры, сацыяльнай сферы, спорту і турызму. Адным з важных момантаў падтрымання адносінаў паміж двума бакамі, якія заключылі дагавор, з’яўляецца правядзенне перыядычных сустрэч з мэтай абмену вопытам.

Менавіта таму на Дзятлаўшчыну наведала дэлегацыя з Польшчы. У гасцей ёсць 4 дні, каб пазнаёміцца з нашым раёнам.

Госці наведалі дзіцячае аддзяленне «Баравічок» філіяла «Санаторый «Радон»

Потым — сацыяльна-педагагічны цэнтр у Дзятлаве.

Наведалі Дзятлаўскі раённы цэнтр карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі.

Гасцей павіталі вучні сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

У Дзятлаўскім цэнтры культуры і народнай творчасці госці ўбачылі, як адбываецца арганізацыя дадатковай адукацыі навучэнцаў школ.

Трэба ўдакладніць, што ўсяго ў Беларусь цяпер прыехалі 40 чалавек з Польшчы: некалькі дэлегацый з Вялікапольскага ваяводства. Акрамя Дзятлава, яны наведалі Кобрын, Валожын і Зэльву.

Вядома, візіт палякаў у Дзятлаўскі раён будзе паўтарацца яшчэ не раз, і яны таксама шчыра чакаюць беларусаў да сябе ў госці.

Юлія БАКУНОВІЧ

4 2 494 13 Апрель, 2018 Раённыя падзеі Апрель 13, 2018

2 комментария

  1. Алеся

    Рады, что на Дятловщине есть что посмотреть

    Ответить
  2. Leshiy

    Ну, а почему нет. Тут море интересных мест: и музеи, и костел, санатории, зубры, агроусадьбы, озера, скоро турслеты начнутся на Молчадке даже международные — красотища!

    Ответить

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *