Суботнік на хакейнай пляцоўцы ў Дзятлаве. Удзел у ім прыняў старшыня ФПБ Міхаіл Орда. (+відэа)
Опубликовал

Суботнік на хакейнай пляцоўцы ў Дзятлаве. Удзел у ім прыняў старшыня ФПБ Міхаіл Орда. (+відэа)

Хакейная пляцоўка стадыёна “Колас” у Дзятлаве стала адной з кропак правядзення рэспубліканскага суботніка. Ужо ў 10 гадзін раніцы тут кіпела работа. Кіраўніцтва і прафсаюзны актыў раёна, юныя спартсмены рамантавалі драўляныя панэлі борта хакейнай каробкі. Нагадаю, што Дзятлаўскі раён з’яўляецца адным з вядучых у хакейным турніры «Залатая шайба», раённыя каманды неаднаразова станавіліся пераможцамі абласных і рэспубліканскіх спаборніцтваў, таму хакейная пляцоўка ў райцэнтры – важны аб’ект, які павінен быць прыведзены ў парадак. У работах прыняў удзел і наш зямляк, старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі Міхаіл Орда.

Прафсаюзнага лідара сустракае старшыня Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Дубовік

— Любога чалавека цягне ў тыя мясціны, дзе ён нарадзіўся, дзе адбылося яго фарміраванне. Малая радзіма, як маці, заўсёды чалавеку дапаможа і сагрэе яго. Безумоўна, вельмі важна памятаць і клапаціцца пра тыя месцы, якія з’яўляюцца для нас роднымі. Год малой радзімы нас як раз да гэтага накіроўвае. Мне вельмі прыемна сёння працаваць разам з маімі землякамі. Я ніколі не перапыняў сувязь з дзятлаўчанамі і заўсёды стараюся дапамагчы, падтрымаць іх у многіх справах, — падзяліўся Міхаіл Орда.

— Менавіта на гэтай пляцоўцы я пачынаў сваё спартыўнае жыццё і трэніраваўся. Выдатна, што Дзятлаўская хакейная каманда стараецца перамагаць, у яе ёсць значныя вынікі і поспехі.

Прывітанне з трэнерамі і юнымі хакеістамі

— Вельмі важна, калі ёсць воля да перамогі. Важна верыць у тое, што вы самыя моцныя, але для гэтага трэба працаваць, трэніравацца. Займайцеся, не губляйце час, імкніцеся стаць чэмпіёнамі, — пажадаў Міхаіл Орда юным хакеістам.

— У дзятлаўчан ёсць ідэі, каб пабудаваць аб’ект, які дазваляў бы ім трэніравацца на лёдзе не толькі зімой, але хаця б шэсць месяцаў у годзе. Сёння ёсць распрацоўка ў раённага выканаўчага камітэта, каб закласці на хакейнай пляцоўцы сістэму халадзільнай устаноўкі, — сказаў Міхаіл Орда.
Таксама ён  адзначыў, што не толькі ў дзяцей, але і ў старэйшага пакалення ёсць жаданне катацца на каньках, займацца спортам.
— Калі мы сумеснымі намаганнямі ажыццявім ідэю, то ўсё абавязкова атрымаецца, — дадаў прафсаюзны лідар.

 

Старшыня Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі ўпэўнены, што рэспубліканскі суботнік — неабходнае мерапрыемства для таго, каб ад сумесных намаганняў беларусаў квітнела краіна:

— Добра, што ёсць у нас такая традыцыя, калі мы ўсе разам клапоцімся пра краіну, пра родныя месцы. Разам мы робім іх больш прыгожымі, утульнымі і камфортнымі. Ад агульнай калектыўнай працы залежыць добры вынік. Радзіма — гэта святое паняцце, таму мы павінны рабіць усё, каб паляпшаць яе дабрабыт.

На стадыёне «Колас» выконваўся і рамонт міні-футбольнай пляцоўкі, трыбун для гледачоў.
Галоўны спецыяліст аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Дзмітрый Ёда адзначыў, што міні-футбольная пляцоўка са штучным пакрыццём не абнаўлялася з 2010 года. Там так жа, як і на хакейнай пляцоўцы, цяпер мяняюць агароджы.

У маі пачнецца чэмпіянат Гродзенскай вобласці па футболе, прыедуць 15 каманд-удзельніц і шмат балельшчыкаў, таму неабходна прывесці ў парадак трыбуны. Актывісты суботніка фарбавалі і мылі 800 пасадачных сядзенняў для гледачоў.

Юлія БАКУНОВІЧ

Стоит почитать:

Самыя юныя ўдзельнікі суботніка

Упрыгожвалі клумбавую зорачку і «лавілі» смецце з рэчкі. «Чырвоны Крыж» і «БРСМ» на суботніку

Суботнік на Дзятлаўшчыне. Каля возера садзяць бярозы (фотарэпартаж)

Наваельня прыгажэе, або суботнік у пасёлку

На ўскраіне і ў цэнтры. Працяг суботніка

3 0 938 21 Апрель, 2018 Галоўныя тэмы, Самае чытаемае Апрель 21, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *