Прысвоіла грошы наймальніка
Опубликовал

Прысвоіла грошы наймальніка

Жыхарка горада Дзятлава грамадзянка К. працавала начальнікам перасоўнага аддзялення паштовай сувязі раёнага вузла паштовай сувязі і з’яўлялася матэрыяльна-адказнай асобай, якой была даверана маёмасць для выканання працоўных абавязкаў.

З 1 чэрвеня 2016 года па 11 кастрычніка 2017 года яна сістэматычна, незаконна, з мэтай нажывы прысвойвала грошы. Гэта ёй удавалася рабіць за кошт унясення лжывых звестак у складаемыя дакументы: распіскі, касавыя даведкі, зводныя грашовыя справаздачы. Такім чынам за названы перыяд К. скрала 6686 рублёў 20 капеек, якія належалі Дзятлаўскаму раённаму вузлу паштовай сувязі, што складае 290,7 базавай велічыні (крадзеж у буйным памеры). Недахоп грашовых сродкаў высветліла рабочая праверка, пасля якой пачалося службовае расследаванне, была заведзена крымінальная справа. Скрадзеныя грошы прызначаліся для выплаты пенсій, пераводаў, дапамогаў. Нанесеную арганізацыі шкоду грамадзянка К. пагасіла поўнасцю ў добраахвотным парадку.

На судзе сваю віну былая работніца таксама прызнала поўнасцю і чыстасардэчна раскаялася. Віну падсуднай пацвердзілі і сведкі – калегі па рабоце і спецыялісты арганізацый, якія карысталіся паслугамі перасоўнага аддзялення паштовай сувязі.

Суд Дзятлаўскага раёна прызнаў грамадзянку К. вінаватай у прысваенні маёмасці ў буйным памеры асобай, якой гэта маёмасць была даверана, і прызначыў пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на два гады з канфіскацыяй ½ паловы маёмасці і пазбаўленнем права займаць матэрыяльна адказныя пасады на працягу трох гадоў. Згодна з часткамі 1, 2 артыкула 77 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь, судом было прынята рашэнне адтэрмінаваць выкананне асноўнага пакарання на два гады, абавязаць грамадзянку К. не мяняць месца жыхарства і перыядычна з’яўляцца ў орган, які ажыццяўляе кантроль за паводзінамі асуджанай, для рэгістрацыі.

Аляксандр ЮРКЕВІЧ,
намеснік пракурора Дзятлаўскага раёна

Стоит почитать:

Нападение на пенсионерку произошло в Мостовском районе

Житель Гродненского района выловили более 60 щук во время нереста

Пока одни праздновали — другие тушили пожары

 

0 0 113 13 Апрель, 2018 Здарэнні Апрель 13, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *