Праграма мерапрыемстваў да свята 1 Мая
Опубликовал

Праграма мерапрыемстваў да свята 1 Мая

9.30 – першынство раёна па футболе “Скураны мяч” (стадыён “Колас”).

10.00 – адкрыццё свята. Ушанаванне перадавікоў вытворчасці, імя якіх занесена на Дошку гонару. Канцэрт-віншаванне “Славім людзей працы” (плошча 17 Верасня).

11.00 – лёгкаатлетычная эстафета па вуліцах горада Дзятлава сярод каманд калектываў фізічнай культуры сярэдніх і базавых школ раёна (плошча 17 Верасня).

11.00 – першынство раёна па шашках сярод каманд калектываў фізічнай культуры арганізацый, сельскагаспадарчых арганізацый і ўстановаў адукацыі Дзятлаўскага раёна (плошча 17 Верасня).

11.00 – раённы конкурс эстраднай песні “Мелодыі кахання” (Дзятлаўскі цэнтр культуры).

11.30 – гіравы спорт. Першынство раёна сярод каманд калектываў фізічнай культуры арганізацый, сельскагаспадарчых арганізацый і ўстановаў адукацыі Дзятлаўскага раёна (плошча 17 Верасня).

11.30 – лёгкаатлетычная эстафета па вуліцах горада Дзятлава сярод каманд калектываў фізічнай культуры арганізацый, установаў, сельскагаспадарчых арганізацый і ўстановаў адукацыі Дзятлаўскага раёна (плошча 17 Верасня).

11.45 – лёгкаатлетычны забег “Міля Жалабоўскага” на дыстанцыю 1,5 кіламетра ў гонар нашага земляка Міхаіла Жалабоўскага, удзельніка ХІХ летніх алімпійскіх гульняў 1968 года ў г. Мехіка (вул. Міцкевіча).

12.05 – гонка (для аматараў) на ролікавых каньках і лыжаролерах на дыстанцыю 1,5 км  (вул. Міцкевіча).

12.40 – перацягванне каната. Першынство раёна сярод каманд калектываў фізічнай культуры арганізацый, сельскагаспадарчых арганізацый і ўстановаў адукацыі Дзятлаўскага раёна (плошча 17 Верасня).

Аргкамітэт

Стоит почитать:

Дзятлава рыхтуецца да свята

Обновлена районная Доска почета

1 0 374 26 Апрель, 2018 Да ведама грамадзян Апрель 26, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *