Пасха вачамі дзяцей
Опубликовал

Пасха вачамі дзяцей

Свята святаў надышло. Яскравае сонейка, спеў птушак на розныя галасы, рознакаляровыя вербы – усё радавала дзятлаўчан напярэдадні Вялікадня.

Атмасфера творчасці перад надыходзячым святам панавала ў дашкольным цэнтры развіцця дзіцяці №2 горада Дзятлава. Тут, за сценамі ўстановы, намаганнямі педагогаў і бацькоў была арганізавана творчая выстава да Вялікадня. Папярэдне выхавальнікі ладзілі для маленькіх слухачоў заняткі, на якіх імкнуліся растлумачыць дзецям сутнасць хрысціянскага свята, яго значэнне ў жыцці людзей, расказвалі пра святочныя  сімвалы: пасху, чырвоныя яйкі, кулічы. У вучэбны працэс з ахвотай уключыліся  бацькі. Дзіву даешся, разглядаючы кожны экспанат  паасобку. Умелымі рукамі дарослых і жвавымі  ручкамі дзяцей крэатыўна і па-майстэрску зладзіліся  пасхальныя кошычкі, карціны з выявамі храмаў, кампазіцыі. Арыгінальна ўпрыгожаны святочныя яйкі. На працягу тыдня вабіла хараством творчая выстава, выклікала пазітыўны настрой і стварала святочную атмасферу. Педагагічны калектыў цэнтра, вахаванцы і бацькі шчыра віншуюць усіх хрысціян са святам Вялікадня добрымі словамі: Хрыстос Уваскрэс!

Аксана АНДАЛЮКЕВІЧ

Стоит почитать:

Пасха в Дятлово. Освещение яиц и куличей (+видео)

Предпасхальная ярмарка в Гродно собрала ремесленников со всей области

“Я любімай матулі…”

2 0 188 10 Апрель, 2018 Сацыяльная сфера Апрель 10, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *