Падрабілі дакументы
Опубликовал

Падрабілі дакументы

Слонімскім міжраённым аддзелам фінансавых расследаванняў па інфармацыі пракуратуры Слонімскага раёна праведзена сумесная праверка аднаго з камунальных сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, у якім устаноўлены факты скажэння дзяржаўнай статыстычнай справаздачнасці аб колькасці пагалоўя асноўнага дойнага статка.

Праверка паказала, што ў сакавіку 2018 года пры падрыхтоўцы выніковых формаў бухгалтарскай справаздачнасці службовымі асобамі гаспадаркі дакументальна і дакладна было адлюстравана выбыццё пэўнай колькасці галоў дойнага статка, а таксама іх колькасць на канец месяца.

Пасля афармлення адпаведных дакументаў і падпісання іх кіраўніком гаспадаркі ў органы статыстыкі ў электронным выглядзе былі накіраваны даныя, якія дакладна адлюстроўвалі наяўную ў гаспадарцы агульную колькасць галоў.

Аднак калі стала вядома, што названая лічба меншая за пададзеную ў папярэднім месяцы, кіраўнік гаспадаркі, каб не прыцягваць да сябе “лішняй” увагі, не жадаючы несці магчымую матэрыяльную або дысцыплінарную адказнасць за дапушчанае зніжэнне пагалоўя, аддаў заведама незаконны загад падначаленым на “пераробку” бухгалтарскіх дакументаў, каб скрыць факт адсутнасці пагалоўя ў колькасці, аналагічнай папярэднім справаздачным даным.

Адна са службовых асобаў гаспадаркі аформіла падробныя дакументы, а таксама падрыхтавала новы пакет справаздачных дакументаў, на падставе якіх у органы статыстыкі былі пададзены “ўдакладненыя”, але несапраўдныя звесткі.

У выніку праверкі фінансавай міліцыі і пракуратуры ў дачыненні да кіраўніка гаспадаркі ўзбуджана крымінальная справа па ч. 2 арт. 427 КК, якая прадугледжвае адказнасць за скажэнне даных дзяржстатсправаздачнасці.

Сяргей ТУПТАЛА,
начальнік Слонімскага МА УДФР КДК Рэспублікі Беларусь па Гродзенскай вобласці

Стоит почитать:

Знізілася колькасць злачынстваў

Неплацежаздольнасць — на кантролі

0 0 110 15 Апрель, 2018 Здарэнні Апрель 15, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *