Няхай падрастаюць ліпкі, або суботнік у  Казлоўшчыне
Опубликовал

Няхай падрастаюць ліпкі, або суботнік у Казлоўшчыне

Пад’язджаем да будынка сельскага выканаўчага камітэта ў гарадскім пасёлку Казлоўшчына і бачым, як тут усё папрыгажэла. Нас сустракае старшыня сельвыканкама Вадзім Бялятка. Ён расказвае, дзе сёння вяліся работы па добраўпарадкаванні.

Калектыў сельвыканкама прыбіраў сваю тэрыторыю: з дапамогай венікаў і грабляў пазбавіліся ад смецця. Жанчыны – акультурылі клумбы, мужчыны – пабялілі бардзюры і дрэвы на тэрыторыі. Не самым лёгкім, але вельмі прыемным заняткам была высадка дрэваў. Недалёка ад будынка сельвыканкама пасадзілі 25 ліпак.

А вось работнікі РУП ЖКГ спілоўвалі старыя дрэвы і кусты на дваровай тэрыторыі па вуліцы Савецкай, а таксама разбіралі фундамент гаспадарчай пабудовы. Прылеглую да Дома культуры тэрыторыю па гэтай жа вуліцы добраўпарадкавалі работнікі культуры. На вуліцы Леніна камунальнікі пабялілі парэнчы маста і шлюз, сабралі смецце на гэтай тэрыторыі.

Сельгасработнікі займаліся ўборкай тэрыторыі каля будынка былой паліклінікі па вуліцы Савецкай, каля ракі Трыцэўка, адміністрацыйнага будынка КСУП “Слава працы”.

Калектыў Казлоўшчынскага псіханеўралагічнага дома-інтэрната для састарэлых і інвалідаў акультурваў парк па вуліцы Чырвонаармейскай: зграблі лісце, скасілі параснікі.

Работнікі мясцовага ўчастка аблспажыўтаварыства працавалі на тэрыторыі ля адміністрацыйнага будынка па вуліцы Чырвонаармейскай, таксама добраўпарадкавалі тэрыторыі ўсіх магазінаў спажыўтаварыства ў пасёлку.

Удзел у суботніку прынялі прыватныя прадпрыемствы “Канвіга” і “Праймфорэст” – працавалі на сваіх тэрыторыях.

Работнікі прадпрыемства меліярацыйных сістэм пачысцілі ад смецця пад’езд да свайго адміністрацыйнага будынка па вуліцы Багдана Хмяльніцкага, пабялілі бардзюры і пасадзілі дрэўцы.

Ірына СТЫРНІК 

Стоит почитать:

Суботнік на Дзятлаўшчыне. Каля возера садзяць бярозы (фотарэпартаж)

Суботнік на Дзятлаўшчыне. Прыбіраюць занядбаныя двары

Самыя юныя ўдзельнікі суботніка

Суботнік на Дзятлаўшчыне. Уборка яўрэйскіх могілак

3 0 320 20 Апрель, 2018 Сацыяльная сфера Апрель 20, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *