На прыём да дэпутата
Опубликовал

На прыём да дэпутата

14 красавіка 2018 года ў аграгарадку Жукоўшчына прыём грамадзян правёў дэпутат Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па Дзятлаўскай выбарчай акрузе №56 Валянцін Міхневіч.

депутат Михневич в Дятлово

З асабістымі пытаннямі да Валянціна Уладзіміравіча звярнуліся заяўнікі, сярод якіх былі фізічныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі. Пытанні тычылася замены рэжыму адбывання пакарання на больш мяккі для асуджанага за дарожна-транспартнае здарэнне; падатковага заканадаўства, а менавіта: налічэння падатку за здзелку з нерухомасцю, якая ўяўляла сабой незавершанае будаўніцтва; дагаворных адносінаў паміж суб’ектамі гаспадарання (адзін з бакоў не жадае падаўжаць дагавор арэнды).

на прием к депутату

У час прыёму кожнаму з заяўнікоў дэпутат даў кампетэнтныя тлумачэнні. Незадаволенымі пакідалі кабінет прадпрымальнікі (аказваюць касметычныя і СПА-паслугі), якія спадзяваліся, што пасля сустрэчы з дэпутатам іх пытанне аб падаўжэнні дагавора арэнды вырашыцца станоўча. Аднак Валянцін Уладзіміравіч патлумачыў, што ўсе спрэчкі паміж суб’ектамі гаспадарання, згодна з заканадаўствам, разглядаюцца ў гаспадарчым судзе. Тым не менш, звароты заяўнікоў былі ўзяты на дэпутацкі кантроль.

Ірына СТЫРНІК

Фота аўтара

1 0 229 14 Апрель, 2018 Раённыя падзеі Апрель 14, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *