Нарыхтоўка бярозавага соку
Опубликовал

Нарыхтоўка бярозавага соку

З прыходам вясновага цяпла многія плануюць наведаць лес для нарыхтоўкі бярозавага соку. Як правільна гэта зрабіць?

Слонімская міжраённая інспекцыя аховы жывёльнага і расліннага свету звяртае ўвагу грамадзян, індывідуальных прадпрымальнікаў і юрыдычных асобаў на неабходнасць выканання прыродаахоўнага заканадаўства пры нарыхтоўцы бярозавага соку.

У адпаведнасці з дзеючым заканадаўствам грамадзяне маюць права ажыццяўляць нарыхтоўку бярозавага соку для ўласных патрэбаў на ўчастках ляснога фонду, вызначаных для гэтых мэтаў лясгасамі. Для гэтага трэба толькі звярнуцца ў лясніцтва ці лясгас па месцы жыхарства. Вам падкажуць тэрміны, месца і спосабы падсочкі.

Дарэчы, у многіх лясгасах і лясніцтвах можна будзе набыць ужо нарыхтаваны бярозавы сок.

Індывідуальныя прадпрымальнікі і юрыдычныя асобы з мэтай продажу нарыхтоўваюць бярозавы сок на падставе дазвольнага дакумента, які выдаецца органамі лясной гаспадаркі.

Нагадаем, у якіх яшчэ месцах нарыхтоўка соку забараняецца:

  • у населеных пунктах;
  • у дэндралагічных парках, батанічных садах;
  • у перададзеных ва ўстаноўленым парадку пад ахову месцах пасялення дзікіх жывёл і росту дзікарослых раслінаў, аднесеных да відаў, уключаных у Чырвоную кнігу Рэспублікі Беларусь, тыповых і рэдкіх біятопаў;
  • у межах зонаў аховы нерухомых матэрыяльных гісторыка-культурных каштоўнасцяў;
  • на тэрыторыі курортаў і арганізацый аховы здароўя, у межах акругаў санітарнай аховы курортаў;
  • у месцах масавага адпачынку насельніцтва;
  • у прыбярэжных палосах водных аб’ектаў, у межах палос адводу чыгунак і аўтамабільных дарог, іншых транспартных камунікацый.

Парушальнікам парадку нарыхтоўкі драўняных сокаў пагражае адміністрацыйная адказнасць у выглядзе штрафу. Разам з выплатай штрафу вінаватыя абавязаны будуць кампенсаваць шкоду, нанесеную навакольнаму асяроддзю.

Аляксандр ЖЭЛЯЗНОЎ,
начальнік Слонімскай міжраённай інспекцыі аховы жывёльнага і расліннага свету

Стоит почитать:

Березовый сок: польза и вред. Применение.

Дятловский лесхоз продаст березовый сок по цене 18 копеек за 1 литр

0 0 161 01 Апрель, 2018 Сацыяльная сфера Апрель 1, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *