Наваельня прыгажэе, або суботнік у пасёлку
Опубликовал

Наваельня прыгажэе, або суботнік у пасёлку

“Экскурсію па суботніку” ў гарадскім пасёлку Наваельня для раённай газеты правяла старшыня сельвыканкама Ірына Кунахавец. Яна адзначыла, што ў планы па навядзенні парадку ўпісана шмат аб’ектаў, і запрасіла наведаць некаторыя з іх.

Так, работнікі мясцовага аддзялення пошты вымелі і зграблі смецце на прылеглай да будынка пошты тэрыторыі, пафарбавалі адмостку.

Мінаем вуліцу Дзятлаўскую, дом 15А і бачым, што тут працуе аўтавышка РУП ЖКГ – камунальнікі ў рамках суботніка ажыццяўляюць рамонт балконаў.

Актыўна вядуцца работы па добраўпарадкаванні воінскіх пахаванняў часоў Вялікай Айчыннай вайны. На брацкай магіле каля Рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцы працуюць работнікі гэтай установы: мятуць, зграбаюць і збіраюць смецце, пазней будзе пафарбаваны сам манумент. А вось на воінскім пахаванні па вуліцы Першамайскай стэлу ўжо фарбуюць работнікі камунгаса, тут таксама наводзяць парадак. Камунальнікі шчыруюць і на пасялковым пляжы: аднаўляюць і фарбуюць альтанкі.

Поўным ходам ідуць работы па добраўпарадкаванні тэрыторыі Наваельнянскага камбіната хлебапрадуктаў. Калектыў прадпрыемства клапоціцца, каб на іх рабочым аб’екце было прыгожа і ўтульна: акультурваюць клумбы, беляць бардзюры, падмятаюць і збіраюць смецце.

Работнікі вузла электрасувязі ў дзень суботніка адрамантавалі люк па вуліцы Дварэцкай.

Вядуцца работы і на безгаспадарчых участках пасёлка. Мясцовыя жыхары выйшлі прыбраць смецце на ўчастку па вуліцы Леніна, 24. Папярэдне камунальнікі тут спільвалі дрэвы, цяпер дапамагаюць вывозіць смецце. Тэхніка Навальнянскага КХП працуе на ўчастку па вуліцы Лясной, 28А, дзе ідзе разборка гаспадарчых пабудоваў, а на падмогу машынам прыйшлі работнікі Наваельнянскай гарадской і Рэспубліканскай туберкулёзнай бальніцаў.

Ірына СТЫРНІК

Стоит почитать:

Суботнік на Дзятлаўшчыне. Актыўна працуюць па вуліцы Фрунзэ

На ўскраіне і ў цэнтры. Працяг суботніка

Суботнік на Дзятлаўшчыне. Уборка яўрэйскіх могілак

Суботнік на Дзятлаўшчыне. Каля возера садзяць бярозы (фотарэпартаж)

2 0 310 20 Апрель, 2018 Галоўныя тэмы Апрель 20, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *