За бяспеку разам
Опубликовал

За бяспеку разам

Для павышэння ўзроўню бяспекі насельніцтва, актывізацыі пажарна-прафілактычнай работы, аналізу яе эфектыўнасці і ацэнкі гатоўнасці тэрыторый да вясенне-летняга пажаранебяспечнага перыяду з 2 па 20 красавіка 2018 года на Дзятлаўшчыне праводзіцца акцыя па папярэджанні пажараў і гібелі на іх людзей. Пра мэты і задачы акцыі “За бяспеку разам” расказаў Дзмітрый Бобін, інспектар Дзятлаўскага РАНС:

– Мэта акцыі прадугледжвае зніжэнне колькасці пажараў, якія адбываюцца па прычыне невыканання грамадзянамі правілаў пажарнай бяспекі ў жылых будынках і збудаваннях, населеных пунктах і тэрыторыях, павышэнне інфармаванасці насельніцтва аб магчымасцях дзяржаўных арганізацый па аказанні паслуг у сферы забеспячэння пажарнай бяспекі, умацаванне правапарадку, папярэджанне правапарушэнняў, якія здзяйсняюцца грамадзянамі ў стане алкагольнага ап’янення.

У час акцыі акрэслены адпаведныя задачы:

інфармаваць насельніцтва раёна аб стане пажарнай бяспекі, растлумачыць грамадзянам наступствы невыканання правілаў пажарнай бяспекі, пакідання дзяцей без нагляду, злоўжыванні спіртнымі напоямі;

аказаць дапамогу мясцовым выканаўчым і распарадчым органам, іншым арганізацыям у навучанні грамадзян мерам пажарнай бяспекі ў побыце і на вытворчасці, аказаць дапамогу пазаштатным пажарным фарміраванням у арганізацыі пажарна-прафілактычнай работы;

акцэнтаваць увагу мясцовых выканаўчых і распарадчых органаў на неабходнасць правядзення рэгулярнай і мэтанакіраванай работы па забеспячэнні пажарнай бяспекі на адпаведнай тэрыторыі (павышэнне ўзроўню супрацьпажарнай абароны дамоў і кватэр адзінокіх пажылых грамадзян і інвалідаў).

Просім усіх грамадзян прыняць удзел у акцыі. Аб выпадках парушэнняў правілаў пажарнай бяспекі і іншых правапарушэннях можна паведамляць па тэлефонах 101, 102 або 112. Ананімнасць званкоў гарантуецца.

Таццяна ГРЫЦУК

0 0 28 10 Апрель, 2018 Бяспека Апрель 10, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *