Дарагія жыхары горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна!
Опубликовал

Дарагія жыхары горада Дзятлава і Дзятлаўскага раёна!

У вялікі дзень Светлага Уваскрэсення Хрыстовага сардэчна вітаю вас вечна жывымі словамі: Хрыстос Уваскрэс!

Вось ужо амаль дзве тысячы гадоў Святая Царква гэтымі словамі абвяшчае добрую навіну аб дараванай надзеі на жыццё вечнае.

Што б ні адбывалася ў зменлівым свеце, якія б цяжкасці і выпрабаванні ні выпадалі на нашу долю – велікодная радасць аб Уваскрэслым Збаўцу застаецца нязменнай і ўсёпераможнай. Але перад гэтай урачыстасцю мы смуткуем аб Тым, Хто, будучы дасканалы і бессмяротны, прыняў “вобраз раба” (Флп. 2,7), быў замучаны і распяты на крыжы. У імя чаго? Няўжо для таго, каб Вялікдзень заставаўся толькі традыцыйным вясновым святам кулічоў і размаляваных яек? Які ж сэнс гэтага галоўнага хрысціянскага свята, і што рабіць нам, каб мець дачыненне і стаць нашчадкамі перамогі Хрыстовай над смерцю?

Царква дае нам адказы на гэтыя пытанні. Яна вядзе нас да Вялікадня нялёгкім, але духоўна значным шляхам Вялікага посту, у час якога мы ўспамінаем гісторыю чалавецтва ад стварэння свету, змагаемся з уласнымі грахамі і страсцямі, молімся і разважаем аб вечным. Бог добраахвотна зведаў пакуты і ўваскрэс менавіта для таго, каб кожнаму з нас прыняць Яго як Выратавальніка, убачыць ва Уваскрэсенні сведчанне перамогі над смерцю, падзею, якая дае нам сілу ўдзельнічаць у ператварэнні свету на пачатках дабра і справядлівасці. І гэтая радасць пераадолення тлення і зацвярджэння абноўленага жыцця дасягае сэрцаў мільёнаў хрысціян.

Як зямны шлях Збаўцы поўны працы і ахвярнай любові да людзей, так і мы закліканы стаць падобнымі да яго ў служэнні бліжнім. Нас не бічуюць і не крыжуюць, але любая, нават самая маленькая дабрачыннасць, адкіданне ўласнага эгаізму дзеля дабра іншага чалавека робіць нас падобнымі Богу. Менавіта да богапрыпадабнення і закліканы кожны з нас.

Гасподзь здзейсніў збавенне: Крыжовай ахвярай і Сваім слаўным Уваскрэсеннем Ён адчыніў вароты раю для ўсіх. Ён жа паказаў і верны шлях, які вядзе ў Царства Нябеснае, дзе няма ні смутку, ні пакутаў, ні смерці. Але жыццё бясконцае ў радасці зносінаў з Богам.

Дарагія браты і сёстры! У гэтыя святыя велікодныя дні жадаю вам і вашым блізкім светлай Велікоднай радасці! Няхай гэтая радасць напаўняе нашы сэрцы і стане асновай нашага жыцця. Беражыце яе, нясіце блізкім і незнаёмым людзям, шчодра дзяліцеся, і яна прымножыцца ў кожным.

Ад усёй душы жадаю шчасця, міру, здароўя і дабрабыту.

Сапраўды Уваскрэс Хрыстос!

Святар Іаан КІСЕЛЬ,
благачынны Дзятлаўскай акругі, настаяцель храма Праабражэння Гасподняга горада Дзятлава

1 0 139 08 Апрель, 2018 Раённыя падзеі Апрель 8, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *