Сяброўскі візіт польскай дэлегацыі. Частка 1
Опубликовал

Сяброўскі візіт польскай дэлегацыі. Частка 1

Дэлегацыя з Вялікапольскага ваяводства, што на захадзе Польшчы, прыехала азнаёміцца з нашай мясцовасцю, паглядзець аб’екты сацыяльнай і культурнай сферы.

Госці сустрэліся са старшынёй Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандрам Дубовікам і адміністрацыяй раёна.

Начальнік аддзела па справах адукацыі, культуры, спорту і камунальнай гаспадарцы ў гміне Кшымув Яцэк Попелаш ад усёй польскай дэлегацыі запрасіў гаспадароў Дзятлаўшчыны ў госці.

Потым палякі-турысты накіраваліся ў Дзятлаўскі гісторыка-краязнаўчы музей.

 

 

Экскурсію па музеі, а потым і па горадзе для іншаземных гасцей раёна правяла дырэктар Дзятлаўскага гісторыка-краязнаўчага музея Дзінара Харошка.

У прамым сэнсе агульную мову знайшлі палякі з ксёндзам-пробашчам парафіі Унебаўзяцця Найсвяцейшай Панны Марыі ў Дзятлаве Здзіславам Пікулам, бо, як вядома, ксёндз выдатна размаўляе па-польску. Спецыяльна для гасцей ён правёў нядоўгую службу ў касцёле і благаславіў на добрае падарожжа.

Экскурсіі па Дзятлаўскім раёне і нават за яго межамі для нашых суседзяў па краіне будуць яшчэ працягвацца, але палякі ўжо пад вялікім уражаннем.

Юлія БАКУНОВІЧ

5 0 579 12 Апрель, 2018 Раённыя падзеі Апрель 12, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *