Выхад ёсць
Опубликовал

Выхад ёсць

Работнікі Дзятлаўскага РАНС сумесна з раённым камітэтам “БРСМ” у рамках рэспубліканскай акцыі “Выхад ёсць” правялі адкрыты дыялог з навучэнцамі сярэдняй школы №1 горада Дзятлава, а таксама маніторынг стану пажарнай бяспекі школы.

У ходзе адкрытага дыялогу абмеркавалі парадак дзеянняў пры ўзнікненні розных надзвычайных сітуацый, азнаёміліся са знакамі пажарнай бяспекі, месцамі іх размяшчэння.

Пры правядзенні маніторынгу стану пажарнай бяспекі школы вялікая ўвага была нададзена першасным сродкам пажаратушэння, эвакуацыйным выхадам, веданню работнікамі школы дзеянняў пры ўзнікненні загарання.

Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Стоит почитать:

Результаты проверки безопасности на объектах

Рейд направленный на безопасность

0 0 110 26 Апрель, 2018 Бяспека Апрель 26, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *