Без прэтэнзій на нерухомасць
Опубликовал

Без прэтэнзій на нерухомасць

Пытанне да натарыуса: як правільна аформіць шлюбны дагавор з мужам, калі я ў выпадку разводу не прэтэндую на сумесна нажытыя ў шлюбе кватэру, машыну і гараж? Які памер аплаты? Якія дакументы прынесці да натарыуса пры пасведчанні такога дагавора? Ці патрэбна папярэдне запісвацца на прыём?

Адказвае загадчыца натарыяльнай канторы Дзятлаўскага раёна Жанна Сёмуха:

–  У шлюбным дагаворы бакі могуць устанавіць, што кватэра, машына і гараж, якія набыты ў час шлюбу і з’яўляюцца агульнай сумеснай уласнасцю, пасля скасавання шлюбу пераходзяць у асабістую ўласнасць былога мужа. Для пасведчання дагавора неабходна прадаставіць натарыусу: дакументы, якія пацвярджаюць асобы бакоў; дакумент, які пацвярджае факт рэгістрацыі заключэння шлюбу; прававызначальныя дакументы на кватэру, гараж; пасведчанне аб рэгістрацыі транспартнага сродка; выпіскі з рэгістрацыйнай кнігі тэрытарыяльнай арганізацыі па дзяржаўнай рэгістрацыі і зямельным кадастры аб правах на кватэру і гараж.

З 1 студзеня 2014 года за ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў уплачваецца натарыяльны тарыф. Памер натарыяльнага тарыфу за складанне, выраб і пасведчанне шлюбнага дагавора складае 203 рублі 35 капеек (49 рублёў за складанне і выраб праекта дагавора; 147 рублёў – за пасведчанне дагавора; 7 рублёў 35 капеек – за тэхнічнае афармленне трох дакументаў). Натарыяльныя тарыфы за ажыццяўленне натарыяльных дзеянняў і аказанне паслугаў прававога і тэхнічнага характару натарыусамі зацверджаны пастановай Савета Міністраў ад 27 снежня 2013 года №1145. Папярэдні запіс на прыём да натарыуса неабходны толькі для вашай зручнасці

Ірына СТЫРНІК   

Стоит почитать:

Аб выплаце абавязковых страхавых узносаў (індывідуальныя прадпрымальнікі, натарыусы і адвакаты)

Хто мае права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу

 

 

0 0 105 09 Апрель, 2018 Эканоміка Апрель 9, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *