Аб прафілактыцы пажараў і не толькі
Опубликовал

Аб прафілактыцы пажараў і не толькі

У аграгарадку Вензавец Дзятлаўскага раёна адбыўся сход жыхароў сельскага савета, на якім абмеркавалі пытанні бяспекі жыццядзейнасці, папярэджання пажараў і гібелі на іх людзей.

Сход пачаўся з выступлення першага намесніка начальніка Гродзенскага абласнога ўпраўлення МНС Аляксандра Ясева, які пазначыў актуальныя пытанні бяспекі, расказаў, як не дапусціць вогненных трагедый. Выступленне суправаджалася тэматычнай прэзентацыяй і навучальнымі відэаролікамі.

Аб рабоце назіральнай камісіі, аб рабоце з састарэлымі грамадзянамі,  стварэнні належных умоваў для пражывання непаўналетніх гаварылі спецыялісты розных раённых структур. Вынікі сходу падвёў старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі.

Акрамя таго, можна было набыць аўтаномныя пажарныя апавяшчальнікі, элементы сілкавання да іх, вогнетушыцелі. Іх рэалізоўваў Дзятлаўскі ўчастак добраахвотнага пажарнага таварыства.

Сход закончыўся канцэртам, які быў арганізаваны сектарам пазастацыянарнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раённага цэнтра культуры і народнай творчасці.

Дзмітрый БОБІН,
інспектар Дзятлаўскага РАНС

Стоит почитать:

Рейд направленный на безопасность

Кантралююць ратаўнікі

0 0 90 15 Апрель, 2018 Бяспека Апрель 15, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *