Вясна: умацоўваем імунітэт

Падзеі

Доўгая зіма аслабляе арганізм, зніжаецца імунітэт, адчуваюцца заняпад сіл і хуткая стамляльнасць. Каб сустрэць цёплы перыяд здаровымі, неабходна паклапаціцца загадзя аб сваім арганізме.

Харчуйцеся правільна

Традыцыйна зімой зніжаецца фізічная актыўнасць, халодны час года спрыяе пераяданню. Скура становіцца бледнай, прысутнічае агульная слабасць, хуткая стамляльнасць. Выключце з рацыёну ўсе тлустыя, смажаныя, вострыя, кансерваваныя прадукты. Ужывайце лёгкія салаты з агародніны і садавіны. Дадайце ў рацыён морапрадукты, арэхі, курагу, разынкі, морсы са свежых ягад.

Каб нармалізаваць мікрафлору кішэчніка, якая выконвае важную ролю ў падтрыманні імуннай сістэмы, ужывайце кісламалочныя прадукты. Таксама можна дадаваць у стравы 1-2 сталовыя лыжкі вотрубяў.

Больш рухайцеся

Зімовая гіпадынамія прыводзіць да атлусцення. Па магчымасці наведвайце спартыўную залу. Рабіце штодзённую ранішнюю гімнастыку, прымайце кантрасны душ. Вазьміце за правіла штодня здзяйсняць пешыя прагулкі.

Высыпайцеся

Хранічны недахоп сну вядзе да зніжэння стрэсаўстойлівасці і імунітэту. Спіце не менш за 7-8 гадзін у дзень. Выконвайце рэжым дня.

Алена ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ

Стоит почитать:

Шаленства. Прыняць або змагацца?

Проект «Здоровый образ жизни – залог социальной успешности»



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *