Слонім — чэмпіён! У Дзятлаве завяршыўся турнір аматарскіх хакейных камандаў Гродзенскай вобласці

Спорт і турызм

У другі дзень турнір не далічыўся каманды з Мастоў. Напярэдадні мастоўскія хакеісты пацярпелі два паражэнні — ад Шчучына і Дзятлава — і залеглі на дно.

Барацьбу ў нядзелю прадоўжылі чатыры каманды: Дзятлава, Ашмяны, Слонім, Шчучын.

У першым матчы другога турнірнага дня Дзятлава з буйным лікам абыграла Шчучын — 7:2.

Потым Дзятлава саступіла Ашмянам — 2:5

Завяршыў турнір матч Шчучын — Слонім. 3:7.

Такім чынам перамогу ў двухдзённым турніры атрымала каманда Слоніма (чатыры перамогі ў чатырох матчах).

Другое месца з трыма перамогамі і адным паражэннем заняла каманда Ашмянаў.

У бронзавага прызёра турніру — Дзятлава — дзве перамогі і два паражэнні.

Шчучын фінішаваў чацвёрты з адною перамогаю.

Каманда Мастоў засталася без перамог. Настойліва, нават драпежна атакаваў Слонім: Праход злева… Прарыў па цэнтру… Дабіванне на пятачку…  Чарговы кідок…Сэйв кіпера шчучынцаў. Але 7 яму ўсё ж закінулі. Слонім (у сінім) — чэмпіён!

Б. Варна.



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *