Пройдуць «Прамыя тэлефонныя лініі»

Да ведама грамадзян

У Гродзенскім абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь у сакавіку 2018 года пройдуць «Прамыя тэлефонныя лініі».

14 сакавіка з 14 да 15 гадзін начальнік аддзела сацыяльнага страхавання Святлана Васільеўна Каладзінская правядзе «Прамую лінію» па тэме: «Парадак прызначэння і выплаты дапамог на пахаванне са сродкаў дзяржаўнага сацыяльнага страхавання». Тэлефануйце на нумар 8(0152)68-33-79.

21 сакавіка з 14 да 15 гадзін намеснік начальніка ўпраўлення Інга Чаславаўна Кавалевіч правядзе «Прамую лінію» па тэме: «Прафесійнае пенсійнае страхаванне. Умовы і парадак прызначэння прафесійных пенсій». Тэлефануйце на нумар 8(0152)70-27-30.

28 сакавіка з 14 да 15 гадзін начальнік аддзела арганізацыі збору плацяжоў Таццяна Валяр’янаўна Хонцар правядзе «Прамую лінію» па тэме: «Аб’ект для вылічэння абавязковых страхавых узносаў у бюджэт Фонду». Тэлефануйце на нумар 8(0152)68-33-71.

Кожную сераду з 14 да 15 гадзін у абласным упраўленні Фонду сацыяльнай абароны насельніцтва Міністэрства працы і сацыяльнай абароны насельніцтва Рэспублікі Беларусь працуе тэлефон «Гарачай лініі» 8(0152)68-33-84.

Марыя ЖЫДКО,
начальнік Дзятлаўскага раённага аддзела Фонду сацыяльнай абароны  насельніцтва



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *