Паважаныя абаронцы правапарадку! Паважаныя ветэраны органаў унутраных спраў!

Да ведама грамадзян

Віншуем вас з прафесійным святам і выказваем падзяку за самаадданую службу – залог грамадскай стабільнасці і ўстойлівага развіцця нашай дзяржавы, гарантыю бяспекі, здароўя і спакою грамадзян.

З першых дзён набыцця незалежнасці і суверэнітэту Рэспублікі Беларусь супрацоўнікі органаў унутраных спраў дастойна нясуць званне абаронцаў закона, для якіх вернасць Радзіме і прысязе, ідэалам справядлівасці і гуманізму сталі сэнсам жыцця.

Ад узроўню прафесіяналізму міліцыі шмат у чым залежаць давер грамадства да ўлады, сацыяльная і эканамічная стабільнасць краіны, упэўненасць людзей у заўтрашнім дні.

Віншуем родных і блізкіх ветэранаў, супрацоўнікаў і ваеннаслужачых, выказваем ім удзячнасць за разуменне важнасці міліцэйскай працы, за хваляванне, трывогу і часам бяссонныя ночы, праведзеныя ў чаканні са службы. Няхай у кожнай сям’і пануюць мір і згода, а жыццё напаўняецца яркімі падзеямі, поспехамі і дасягненнямі, любоўю і клопатам родных і блізкіх вам людзей.

У гэты святочны дзень жадаем вам, вашым родным і блізкім моцнага здароўя, дабрабыту, шчасця і далейшых поспехаў у вырашэнні адказных задач на карысць Айчыны.

Раённы Савет дэпутатаў
Раённы выканаўчы камітэт



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *