Як жыць сёння, каб мець шанс на заўтра

Здарэнні і бяспека

Не думайце, што нар­ка­ма­нія — гэ­та аса­біс­тая спра­ва кож­на­га. Адзін нар­ка­ман уцяг­вае ў спа­жы­ван­не нар­ко­ты­каў 5-10 ча­ла­век. Нар­ка­ма­нія — гэ­та са­цы­яль­на не­бяс­печ­ная з’я­ва.

Прыкметы і сімптомы ўжывання наркотыкаў, на якія варта звярнуць увагу блізкім людзям:

рэзкія перапады настрою, прычым гэтыя перапады настрою ні ў якай меры не звязаныя з рэальнай рэчаіснасцю, якая акружае ваша дзіця;

змена рытму сну;

змена апетыту і манеры ўжывання ежы. Дзіця можа цэлымі днямі нічога не есці, не пакутуючы ад голаду, і раптам прыйшоўшы з прагулкі, прагна накінуцца на ежу і з’есці значна больш, чым гэта магчыма пры нават моцным голадзе;

абсалютная безуважнасць і адсутнасць цікавасці да таго, што адбываецца ў доме;

беспадстаўная раздражняльнасць, нецярпімасць, часам плаксівасць, вельмі часта агрэсіўнасць.

Яшчэ адной вельмі важнай прыкметай, на якую варта звярнуць увагу, з’яўляецца манера размовы дзіцяці, а не толькі яго эмацыйная рэакцыя. Вы звяртаеце ўвагу на час, які праходзіць паміж пытаннем, які вы задаеце, і адказам, які дае вам дзіця. Доўгая паўза — гэта так званая затрымка зносін, затрымка адказу.

Калі вы выяўляеце такія моманты, то вам трэба ісці далей і на гэтым этапе не толькі назіраць за сваім дзіцём, але і атрымаць кансультацыю ў доктара-нарколага.

Алена ШАЙБАК,
галоўны доктар Дзятлаўскага райЦГЭ

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *