Хто мае права на дзяржаўную адрасную сацыяльную дапамогу

Эканоміка і сельская гаспадарка

Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога прадастаўляецца ў выглядзе:

— штомесячнай і (або) аднаразовай сацыяльнай дапамогі на набыццё прадуктаў харчавання, лекавых сродкаў, адзення, абутку, школьных рэчаў, на іншыя патрэбы для забеспячэння нармальнай жыццядзейнасці;

— сацыяльнай дапамогі для пагашэння затрат на набыццё падгузнікаў, прасцін, пялёнак, уралагічных пракладак;

— забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця.

Штомесячная сацыяльная дапамога прадастаўляецца сем’ям (грамадзянам) пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход, па аб’ектыўных прычынах, ніжэйшы за найбольшую велічыню бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, зацверджанага Міністэрствам працы і сацыяльнай абароны, за два апошнія кварталы.

Аднаразовая сацыяльная дапамога прадастаўляецца сем’ям (грамадзянам), якія па аб’ектыўных прычынах аказаліся ў цяжкай жыццёвай сітуацыі, якая парушае нармальную жыццядзейнасць, пры ўмове, што іх сярэднедушавы даход складае не больш за 1,5 велічыні крытэрыя патрэбы.

Памер аднаразовай сацыяльнай дапамогі ўстанаўліваецца ў залежнасці ад цяжкай жыццёвай сітуацыі, у якой знаходзіцца сям’я (грамадзянін), у суме, якая не перавышае 10-кратнага памеру бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва.

Сацыяльная дапамога для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузнікаў прадастаўляецца незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу сям’і (грамадзяніна) дзецям-інвалідам ва ўзросце да 18 гадоў, якія маюць чацвёртую ступень страты здароўя, інвалідам першай групы на падставе індывідуальнай праграмы рэабілітацыі інваліда або заключэння ўрачэбна-кансультацыйнай камісіі дзяржаўнай арганізацыі аховы здароўя аб патрэбе ў падгузніках і дакументаў, якія пацвярджаюць затраты на іх набыццё.

Памер сацыяльнай дапамогі для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузнікаў вызначаецца ў суме, якая не перавышае 1,5-кратнага памеру бюджэту пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва, які дзейнічае на дату прыняцця рашэння.

Сацыяльная дапамога для пакрыцця выдаткаў на набыццё падгузнікаў прадастаўляецца чатыры разы на працягу каляндарнага года, але не больш за адзін раз у месяц.

Дзяржаўная адрасная сацыяльная дапамога ў выглядзе забеспячэння прадуктамі харчавання дзяцей першых двух гадоў жыцця прадастаўляецца сем’ям, якія маюць сярэднедушавы даход ніжэй за крытэрый патрэбы. Сем’ям пры нараджэнні двайнят ці больш дзяцей такая дапамога прадастаўляецца незалежна ад велічыні сярэднедушавога даходу.

Сярэднедушавы даход сям’і (грамадзяніна) вызначаецца зыходзячы з даходаў, атрыманых членамі сям’і (грамадзянінам) на працягу 12 месяцаў, якія папярэднічалі месяцу звароту, за выключэннем сем’яў (грамадзян), у якіх член сям’і (грамадзянін) звольнены з працы (службы) у сувязі з ліквідацыяй арганізацыі, спыненнем дзейнасці індывідуальнага прадпрымальніка, натарыуса, які ажыццяўляе натарыяльную дзейнасць у натарыяльным бюро, адваката, які ажыццяўляе адвакацкую дзейнасць індывідуальна, спыненнем дзейнасці філіяла, прадстаўніцтва або іншага адасобленага падраздзялення арганізацыі, размешчаных у іншай мясцовасці, скарачэннем колькасці або штату работнікаў. У гэтым выпадку сярэднедушавы даход вызначаецца зыходзячы з даходаў, атрыманых членамі сям’і (грамадзянінам) за 3 месяцы, якія папярэднічалі месяцу зваротў.

Заява аб прадастаўленні дзяржаўнай адраснай сацыяльнай дапамогі падаецца грамадзянінам у орган па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (месцы знаходжання).

Дадатковую інфармацыю можна атрымаць ва ўпраўленні па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама па адрасе: г. Дзятлава, вул. Кастрычніцкая, 56, каб. 2 ці па тэлефоне 2-15-86.

Наталля ЧАРНЯК,
галоўны спецыяліст упраўлення па працы, занятасцi i сацыяльнай абароне Дзятлаўскага райвыканкама



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *