Чырвоны Крыж: крок насустрач вясне

Падзеі

Пачалася каляндарная вясна і раённая арганізацыя Таварысва Чырвонага Крыжа запусціла чарговы дабрачынны праект “Крок насустрач вясне – добрых справаў зробім удвая”. Пакуль веснавое сонейка сагравае зямлю, валанцёры Чырвонага Крыжа спяшаюцца сагрэць цяплом сваіх сэрцаў, увагай і дапамогай тых жыхароў нашага раёна, якія найбольш маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы.

Для спецыялістаў Цэнтра сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна стала добрай традыцыяй віншаваць з вясновымі святамі выхаванцаў Дзятлаўскага раённага цэнтра карэкцыйна-развіваючага навучання і рэабілітацыі. На гэты раз да іх далучыліся прадстаўнікі раённага савета ветэранаў, удзельнікі клуба “Нам гады не бяда”, а таксама валанцёры Чырвонага Крыжа, якія падарылі дзеткам салодкія прысмакі, мяккія цацкі і добры настрой.

Галоўнае, да чаго імкнуцца валанцёры, – не пакідаць людзей сам-насам з праблемамі, зрабіць іх жыццё больш камфортным і радасным.

Так, старшыня раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа Галіна Касцюк разам са старшынёй Войневіцкага сельвыканкама Васілём Малікам, спецыялістамі электрасетак, газавай службы, ратаўнікамі наведалі шматдзетныя сем’і, якія жывуць у Войневіцкім сельскім савеце. Дзеці атрымалі ад Чырвонага Крыжа кнігі, алоўкі і цацкі. Сустракала гасцей і шматдзетная сям’я з гарадскога пасёлка Наваельня. Да іх наведаліся прадстаўнікі пярвічных грамадскіх арганізацый Таццяна Нікіпорчык (Цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Дзятлаўскага раёна) і Сяргей Луня (РУП ЖКГ). Члены сям’і атрымалі наборы сродкаў гігіены і прадукты.

Вясна толькі пачалася, і ў раённай арганізацыі Таварыства Чырвонага Крыжа яшчэ шмат планаў у рамках дабрачыннага праекта “Крок насустрач вясне – добрых справаў зробім удвая”, а таму валанцёры наведаюць многіх жыхароў нашага раёна, якія маюць патрэбу ў сацыяльнай падтрымцы.

Ірына КАЎКЕЛЬ

Стоит почитать:

Пасціць і катлеты есці

Валанцёрскі рух у Казлоўшчыне

“Я любімай матулі…”

 

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *