Атрымалі пашпарты ў Дзень Канстытуцыі

Падзеі

У Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь на Дзятлаўшчыне ў рамках рэспубліканскай акцыі “Мы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь” ва ўрачыстай абстаноўцы свой галоўны дакумент атрымалі 29 юных жыхароў раёна, якія дасягнулі 14-ці гадоў. Мерапрыемства ладзілася ў актавай зале сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Павіншаваць юных грамадзян з атрыманнем пашпартоў прыйшлі старшыня Дзятлаўскага раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі, намеснік старшыні райвыканкама Ігар Кухарэвіч, начальнік аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі райвыканкама Наталля Калодка, старшыня раённага савета ветэранаў Леанід Кашко, начальнік АУС Дзятлаўскага райвыканкама Аляксандр Біль, начальнік аддзела адукацыі, спорту і турызму райвыканкама Наталля Белаус, першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык, вядучы спецыяліст групы па грамадзянстве і міграцыі АУС Дзятлаўскага райвыканкама Святлана Юргель.

Урачыстая цырымонія пачалася пад гукі Гімна Беларусі. Старшыня раённага Савета дэпутатаў Аляксандр Бараноўскі павіншаваў прысутных з Днём Канстытуцыі і звярнуўся да юных грамадзян з заклікам сур’ёзна падумаць пра будучыню і не забываць родны край, тым больш, што свой галоўны дакумент яны атрымліваюць у Год малой радзімы:

– Сёння вам уручаюць пашпарты, якія пацвярджаюць, што вы – грамадзяне Рэспублікі Беларусь. Гэта ганарова, але і адказна, бо сапраўдныя грамадзяне любяць свой край, родную гісторыю, людзей, якія жывуць побач. Вы павінны імкнуцца атрымаць цікавыя і карысныя прафесіі, і ў далейшым мы чакаем вас з дыпломамі медыкаў, інжынераў, педагогаў, будаўнікоў, працаўнікоў сельскай гаспадаркі. Прыкладзіце намаганні, вучыцеся і працуйце на карысць Айчыны і абавязкова вяртайцеся ў свой родны куток – на Дзятлаўшчыну, бо і тут патрэбны працавітыя рукі. Я хачу, каб наш край, наша прыгожая Дзятлаўшчына жыла і квітнела. А гэта ажыццявіцца дзякуючы вам – моладзі, будучыні нашай краіны.

Пашпарты, Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь і падарачныя выданні «Я – грамадзянін Рэспублікі Беларусь» навучэнцам уручылі Аляксандр Бараноўскі, Аляксандр Біль, Кацярына Хілімончык, Святлана Юргель. Вокладкі на галоўны дакумент юным грамадзянам падарыў старшыня раённага савета ветэранаў Леанід Кашко. Так супала, што ў Карыны Дораш і Златы Маркавай дзень нараджэння прыпаў на дзень свята. Іх павіншавалі ў час цырымоніі і ўручылі памятныя падарункі ад раённага камітэта ГА “БРСМ”.

Ганна Дудкіна, навучэнка сярэдняй школы №3 горада Дзятлава, ад імя равеснікаў падзякавала за віншаванні і падарункі, паабяцала, што моладзь вучобай, дасягненнямі, творчымі справамі будзе апраўдваць званне годных грамадзян сваёй Айчыны.

З атрыманнем пашпартоў маладых дзятлаўчан павіншавала першы сакратар раённага камітэта ГА «БРСМ» Кацярына Хілімончык.

Вядучыя свята Ала Чарняўская і Анастасія Голуб запрасілі прысутных на святочны канцэрт да Дня Канстытуцыі. Песні і добры настрой гледачам дарылі Аляксандр Баклушын, Галіна Сушко, Арыяна Кузьміч, Ганна Губко, Анастасія Цяцерына, Марына Варган.

Напрыканцы сустрэчы навучэнцы накіраваліся на экскурсію ў краязнаўчы музей “Гісторыя Дзятлаўшчыны” сярэдняй школы №1 горада Дзятлава.

Ірына СТЫРНІК

Стоит почитать:

Патрыятычная акцыя «Мы — грамадзяне Рэспублікі Беларусь»

15 сакавіка – Дзень Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь



Теги:

2 комментария по теме “Атрымалі пашпарты ў Дзень Канстытуцыі

  1. Теперь прячьте свой главный документ от младших братьев-сестер, любящих рисовать

    Рейтинг комментария:Vote +10Vote -10

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *