Адказнасць надыходзіць з 14 гадоў

Падзеі

У Рэспубліцы Беларусь пад наглядам дактароў псіхіятраў-нарколагаў знаходзіцца звыш 15 тысяч пацыентаў, якія ўжываюць наркатычныя рэчывы. На 1 студзеня 2018 года было зарэгістравана 8025 пацыентаў з сіндромам залежнасці ад наркотыкаў і 5061 чалавек, якія ўжываюць наркатычныя сродкі са шкоднымі наступствамі. Сярод наркотыкаў, якія ўжываюць беларусы, па-ранейшаму дамінуюць опійныя, канабіс, псіхастымулятары і шэраг іншых наркатычных сродкаў.

Аналіз сацыяльных характарыстык асобаў, якія знаходзіліся пад дыспансэрным назіраннем у дактароў псіхіятраў-нарколагаў у 2017 годзе, паказаў, што сярод пацыентаў з наркаманіяй 731 чалавек – асобы да 18 гадоў, 3860 – ад 19 да 25, 6329 – старэйшыя за 30 гадоў.

Праваахоўнікі нагадваюць, што за незаконны абарот наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх прэкурсораў і аналагаў надыходзіць крымінальная адказнасць па артыкуле 328 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь. Санкцыя артыкула прадугледжвае пазбаўленне волі да 25 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі. Варта зазначыць, што адказнасць па гэтым артыкуле надыходзіць з шаснаццацігадовага ўзросту, а ў выпадку ўчынення дзеянняў, звязаных са збытам наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, іх аналагаў ці прэкурсораў – з 14 гадоў. За крадзеж наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў прадугледжана адказнасць у выглядзе пазбаўлення волі да 15 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі, якая таксама надыходзіць з чатырнаццацігадовага ўзросту (артыкул 327 КК РБ).

Міліцыя пераканаўча просіць жыхароў раёна, калі стане што-небудзь вядома аб асобах, якія займаюцца вырошчваннем і (або) збытам наркаўтрымліваючых культур, іншых відаў наркатычных сродкаў, псіхатропных рэчываў, або аб асобах, якія іх набываюць, захоўваюць, не заставацца раўнадушнымі і звяртацца ў дзяжурную часць па тэлефоне 102 ці ў аператыўнае падраздзяленне групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі па тэлефоне 2-15-34. Ананімнасць гарантуецца. Ад вашай уважлівасці і прававой свядомасці залежаць вынікі работы міліцыі і здароўе падрастаючага пакалення.

Валерый БАРОЎСКІ,
оперупаўнаважаны групы наркакантролю і супрацьдзеяння гандлю людзьмі АУС райвыканкама

 



Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *