Аб змяненні межаў населеных пунктаў раёна

Эканоміка і сельская гаспадарка

На падставе пунктаў 3,4 Палажэння аб парадку ўліку меркавання грамадзян і мясцовых Саветаў дэпутатаў пры вырашэнні пытанняў адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь, зацверджанага пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь ад 6 ліпеня 2012 года № 623 “Аб мерах па рэалізацыі Закона Рэспублікі Беларусь “Аб унясенні змяненняў і дапаўненняў у некаторыя законы Рэспублікі Беларусь па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання Рэспублікі Беларусь”, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт прымае меркаванні і прапановы жыхароў Дзятлаўскага раёна па пытанні змянення межаў сельскага населенага пункта Дзятлаўскага раёна.

У межы хутара Выгада Мяляхавіцкага сельсавета ўключаюцца зямельныя ўчасткі агульнай плошчай 5,57 гектара, працягласць межаў складае 2116 метраў.

Работы па змене межаў вышэйуказанага сельскага населенага пункта Дзятлаўскага раёна выкананы з вылічэннем каардынат у сістэме 1963 года.

У адпаведнасці з абзацам другім артыкула 17 Закона Рэспублікі Беларусь ад 5 мая 1998 года “Аб адміністрацыйна-тэрытарыяльным уладкаванні Рэспублікі Беларусь” грамадзяне маюць права выказваць сваё меркаванне па пытаннях адміністрацыйна-тэрытарыяльнага ўладкавання на працягу аднаго месяца з даты апублікавання паведамлення ў сродках масавай інфармацыі і яго размяшчэння ў глабальнай сетцы Інтэрнэт.

Меркаванні грамадзян па пытанні плануемага змянення межаў сельскага населенага пункта Дзятлаўскага раёна прымаюцца да 26 красавіка 2018 года ўключна ў пісьмовай форме на адрас: 231471, Гродзенская вобласць, г. Дзятлава, вул. Леніна, 18, Дзятлаўскі раённы выканаўчы камітэт з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, адраса месца жыхарства або работы і асабістым подпісам грамадзяніна. Таксама меркаванні прымаюцца ў электроннай форме на адрас электроннай пошты zemsl@dyatlovo.gov.by з указаннем прозвішча, імя, імя па бацьку грамадзяніна, адраса месца жыхарства або работы, электроннага адраса.

Меркаванні грамадзян, накіраваныя з парушэннем формы і тэрміну, разгляду не падлягаюць.

Землеўпарадкавальная служба Дзятлаўскага райвыканкама

Стоит почитать:

Намеснік старшыні райвыканкама Юрый Залеўскі выступіў са справаздачай перад работнікамі «Будкомплекса»

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 

 



Теги:

Добавить комментарий

Ваш адрес email не будет опубликован. Обязательные поля помечены *