Фестывалі, святы, конкурсы
Опубликовал

Фестывалі, святы, конкурсы

14 сакавіка ў Гродзенскім дзяржаўным каледжы мастацтваў пройдзе  адбор на Нацыянальны конкурс маладых выканаўцаў эстраднай песні “Маладзечна-2018”.

15 сакавіка у Гродзенскім абласным драматычным тэатры адбудзецца ўрачысты сход і святочны канцэрт “Мая Радзіма – Беларусь”, прысвечаныя Дню Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.

З 15 сакавіка ў Гродзенскім абласным метадычны цэнтры народнай творчасці (г. Гродна, вул. Савецкая, 8) будзе працаваць персанальная выстава іўеўскага мастака-акварэліста Івана Струкава “Саюз зямлі і вады”.

Выстава будзе праходзіць да канца сакавіка.

17 сакавіка можна будзе паглядзець тэатральна-ілюзіённае шоу “Сон чараўніка” (г. Гродна, “Гродзенскі абласны драматычны тэатр”).

17 сакавіка пройдзе дабрачынны канцэрт па зборы сродкаў на рэканструкцыю воінскага пахавання і скульптуры “Журботная маці” ў в. Княжаводцы. Мерапрыемства пройдзе ў Мастоўскім раённым цэнтры культуры.

17 сакавіка ў аграгарадку Вялікае Сяло Свіслацкага раёна адбудзецца  раённы конкурс “Я – Жанчына!”.

17 сакавіка ў Шчучынскім раённым цэнтры культуры і народнай творчасціпройдзе спектакль-шоу “Калабанга. Прывітанне, Інтэрнэт.by”.

17-18 сакавіка – абласны фестываль народнай творчасці ветэранскіх калектываў “Не старэюць душой ветэраны” (г. Іўе, г. Ваўкавыск).

18 сакавіка ў аграгарадку Беняконі Воранаўскага раёна адбудзеццасвята святога Язэпа “Птушынае вяселле”.

Таццяна ГРЫЦУК

 

 

0 0 424 13 Март, 2018 Культура і адпачынак Март 13, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *