Турнір аматарскіх хакейных камандаў у Дзятлаве. Вынікі першага дня
Опубликовал

Турнір аматарскіх хакейных камандаў у Дзятлаве. Вынікі першага дня

Ітак, у стартавым матчы Слонім перамог Дзятлава — 4:1.

Шчучын вельмі ўдала пачаў матч супраць Мастоў. 2:0. Але гэта быў толькі пачатак. Масты, хоць і гулялі ўсяго дзвюма пяцёркамі, наладзілі супраціўленне. І прайгралі годна — 4:6.

Затым адбыўся матч, як цяпер бачыцца, фаварытаў турніру: Слонім — Ашмяны. Слонім перамог — 5:4.

Дзятлава рэабілітавалася ў матчы супраць Мастоў — 4:2 на карысць дзятлаўчан.

А ў канцы першага дня турніру Ашмяны буйна абыгралі Шчучын — 7:2.

Заўтра — працяг хакейных баталій. Першы матч дня прызначаны на 11 гадзін.Дзятлава — Масты. 4:2. Ашмяны настойліва атакавалі Шчучын праз увесь матч. І забівалі… Б. Варна

0 0 350 03 Март, 2018 Раённыя падзеі, Спорт і турызм Март 3, 2018

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *